Categories: Главное

Вучыліся армейскаму жыццю

Штогод на пачатку лета 10-класнікі школ раёна з’язджаюцца ў дзевяцідзённы абаронна-спартыўны лагер “Абаронца Айчыны” для дапрызыўнай моладзі. Вось і сёлета ў юбілейны пяты раз хлопцы на пяць дзён сталі адной камандай.
У гэтым годзе лагер закранулі пэўныя новаўвядзенні. Так, ён упершыню праходзіў на базе Іказненскага дзіцячы сад-базавай школы. А вось арганізатары засталіся тыя ж. Лагер, як і заўсёды, наладзілі цэнтр дзяцей і моладзі, а таксама аддзел адукацыі, спорту і турызму. Праходзіў ён пры падтрымцы раённага ваеннага камісарыята, пагранічнай службы, РАУС. Прадстаўнікі гэтых службаў у розныя дні наведалі будучых абаронцаў Айчыны, пагутарылі з імі і на практыцы паказалі, што павінен умець салдат.
Сёлета лагер налічваў 70 юнакоў, якія былі размеркаваны на тры ўзводы. За пяць дзён хлопцы на практыцы адпрацоўвалі набытыя за вучэбны год веды па дапрызыўнай падрыхтоўцы, удзельнічалі ў ваенна-палявых зборах. Ды і рэжым дня адпавядаў армейскаму жыццю. Пад’ём і адбой, час для заняткаў і адпачынку толькі строга па раскладзе. Нават мабільная сувязь выдавалася толькі раз на дзень, каб патэлефанаваць родным. Адным словам, усё як у сапраўднай арміі. А падтрымлівалі юнакоў вопытныя настаўнікі дапрызыўнай падрыхтоўкі.
Па традыцыі, у апошнія дні абаронна-спартыўнага лагера прайшло ўрачыстае прыняцце прысягі будучымі абаронцамі Айчыны (на здымку). Кожны з хлопцаў з гонарам гаварыў словы клятвы вернасці Радзіме і сяброўству. За пяць дзён юнакі аб’ядналіся і пасябравалі, у іх прывілася пачуццё адказнасці і ўзаемадапамогі, і калі ў кагосьці не ўсё атрымлівалася, яны ахвотна працягвалі руку дапамогі. Думаю, што ніхто з іх не пашкадаваў пра праведзены ў лагеры час.

Тэкст і фота Таццяны Пятушкі.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

10 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

10 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

11 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

11 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

14 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

14 часов ago