Categories: Главное

На абароне правоў і інтарэсах

Прафсаюзны рух Беларусі, якому сёлета споўнілася 110 гадоў, прайшоў вялікі і складаны шлях ад дробных разрозненых арганізацый да Федэрацыі прафсаюзаў. На ўсіх этапах свайго развіцця прафарганізацыі вырашалі самыя розныя пытанні, якія ставіла жыццё. Гэта барацьба працоўных за свае правы, стварэнне кас узаемадапамогі, ліквідацыя непісьменнасці, беспрацоўя, голаду, арганізацыя суботнікаў і спаборніцтваў, нагляд за выкананнем працоўнага заканадаўства і аховы працы…
Сёння Федэрацыя прафсаюзаў — шматлікая моцная арганізацыя, якая трывала стаіць на абароне інтарэсаў сваіх членаў. За мінулы год ФПБ ініцыятыравала і прыняла ўдзел у разглядзе больш за 60 праектаў нарматыўных прававых актаў. Дзякуючы яе рабоце, не было прынята рашэнне Урада РБ па размеркаванні падатковай нагрузкі паміж работнікамі і наймальнікамі па выплаце абавязковых страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, унесены змяненні ў Дэкрэт Прэзідэнта РБ па кантрактнай форме найму, накіраваныя на абарону інтарэсаў работнікаў. Прафсаюзы таксама дабіліся права прымаць удзел у расследаванні прычын няшчасных выпадкаў на вытворчасці і выказваць сваё асабістае меркаванне. Акрамя гэтага, ФПБ устанавіла 25 % скідку пры набыцці пуцёвак у прафсаюзныя здраўніцы для членаў арганізацыі і іх дзяцей.
Браслаўская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, якую ўзначальвае Людміла Цяцера, налічвае 6 пярвічных арганізацый і 12 прафгруп. У іх склад уваходзяць 420 чалавек.
Як паведаміла старшыня, прафсаюзныя арганізацыі раёна ўдзельнічаюць у рабоце па забеспячэнні выканання нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў, арганізацыі працоўнага спаборніцтва, развіцці сацыяльна-культурнай сферы, у падвядзенні вынікаў мэтавых аглядаў-конкурсаў.
Прафарганізацыі ўзначальваюць людзі, якія карыстаюцца вялікай павагай і даверам у калектыве. Тым не менш Людміла Аляксандраўна адзначыла кіраўнікоў, якія не лічацца з уласным часам і прыкладаюць шмат намаганняў, каб зрабіць жыццё калектыву цікавым і насычаным. Сярод лепшых старшыня Вольга Радчанка з прадстаўніцтва Белдзяржстраха раёна і Ала Кастыгова з дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Удзельнічаюць прафсаюзы і ў шэрагу дабрачынных акцый. Так, па сведчанні старшыні РК Л. Цяцеры, са сродкаў прафбюджэту райкама сёлета былі выдзелены сродкі ў памеры каля мільёну рублёў на правядзенне навагодніх і калядных мерапрыемстваў у рамках акцыі “Прафсаюзы — дзецям”, набыты каштоўны падарунак для заахвочвання прафсаюзнай групы Опсаўскага сельвыканкама, і амаль 800 000 руб. дазволілі падарыць прыемныя хвілінкі радасці выхаванкам Друйскага дзіцячага дома падчас святкавання Дня жанчын. Штогод за сродкі прафбюджэту райкама жадаючыя могуць трапіць на канцэрты міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.
Безумоўна, кантроль за дэбетам-крэдэтам фінансавых сродкаў — складаная і адказная работа. Тым не менш амаль 10 гадоў з гэтай задачай выдатна спраўляецца казначэй РК прафсаюза Людміла Шыліна (на здымку). За сваю актыўную і плённую работу па ахове працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў прафсаюза яна неаднаразова ўзнагароджана ганаровымі граматамі падведамаснай арганізацыі, а ў гэтым годзе занесена на рэспубліканскую Дошку Гонару Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

11 минут ago

Браславчанка: «Важнейшая составляющая новой Военной доктрины — миролюбивость Беларуси»

Именно грамотная и выверенная политика Президента позволяет Беларуси быть и оставаться миролюбивой, открытой и дружелюбной…

25 минут ago

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

16 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

23 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

23 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

24 часа ago