Categories: Главное

У чароўнай краіне музыкі

У Ахрэмаўскай музычнай школе, якая цяпер з’яўляецца філіялам Браслаўскай дзіцячай школы мастацтваў, ігры на цымбалах, скрыпцы, фартэпіяна і баяне вучацца 29 юных жыхароў аграгарадка. Школа была адкрыта ў 1986 годзе. Няцяжка падлічыць, колькі адбылося выпускаў дзяцей, якія далучыліся да чароўнага свету музыкі.
Трэці год калектыў узначальвае Таццяна Саковіч, дарэчы, сама была выпускніцай першага выпуску школы.
А вось сёлета апошнія акорды прагучалі ў адрас шасці выпускніц – Алесі Багдановіч і Карыны Шульі (цымбалы), Дар’і Сцепавой і Веранікі Жойдзь (баян), Ангеліны Скірмант і Наталлі Качаргіной (фартэпіяна). З гэтай нагоды для іх арганізавалі ўрачыстае мерапрыемства, на якое прыйшлі іх бацькі, знаёмыя, сябры.
Дзяўчаты, якія хто пяць, хто сем гадоў авалодваў сакрэтамі ігры на музычных інструментах, у той вечар былі ў цэнтры ўвагі. Загадчыца філіяла Т. Саковіч уручыла ім пасведчанні, граматы, атрымалі яны і букеты бэзу. Вядома ж, выпускніцы прадэманстравалі прысутным і сваё майстэрства. У апошні раз у сценах роднай школы яны селі за любімыя інструменты і парадавалі сваёй творчасцю. Зазначу, што некаторыя дзяўчаты неаднойчы выступалі і на раённай сцэне.
Прысутнічала на выпускным вечары і старшыня Ахрэмавецкага сельскага Савета Дзіяна Тарун. Яна прызналася, што атрымала сапраўднае задавальненне ад ігры дзяўчат, выказала цёплыя словы ўдзячнасці ў адрас тых, хто вёў іх па чароўнай краіне музычных ведаў, дапамагаў расці як выканаўцам, ну і, вядома ж, бацькоў, якія таксама не заставаліся ўбаку.
Ад імя бацькоў выкладчыкам дзякавала Галіна Качаргіна.
І самі выпускніцы звярнуліся да настаўнікаў і бацькоў з пранікнёныя словамі і прысвяцілі ім свае лепшыя мелодыі.
Да гэтай падзеі быў прымеркаваны і справаздачны канцэрт цяперашніх выхаванцаў школы, якія таксама паказалі свае лепшыя нумары. Амаль на працягу дзвюх гадзін гучала музыка, спевы юных талентаў аграгарадка Ахрэмаўцы. Яшчэ раз давялося пераканацца, што на Браслаўшчыне шмат адораных дзяцей, і як добра, што іх здольнасці ёсць каму развіваць.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

20 часов ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

1 день ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

1 день ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

1 день ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

1 день ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

1 день ago