Categories: Главное

Юбілей грамадскага таварыства

Наша сучаснае імклівае жыццё нават для здаровага чалавека тоіць у сабе мноства нечаканасцей. А што казаць людзям фізічна абмежаваным у сваіх дзеяннях. Асабліва неабароненыя ў гэтым плане інваліды па зроку, бо 90 % інфармацыі чалавек атрымлівае дзякуючы зроку.
У гэтым годзе грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» адзначае 90 гадоў са дня свайго заснавання. З нагоды юбілею ў актавай зале гімназіі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якім сабраліся члены згуртавання і госці.
Вядучыя, навучэнцы гімназіі, пасля шчырых слоў прывітання расказалі прысутным гісторыю ўзнікнення арганізацыі, прыгадалі тых, хто стаяў у вытоках яе стварэння.
Старшыня раённага грамадскага аб’яднання інвалідаў па зроку Людміла Сінкевіч паведаміла, што сёння ў арганізацыі налічваецца 52 чалавекі, затым яна больш падрабязна спынілася на дзейнасці яе членаў. Л. Сінкевіч адзначыла, што шмат добрых спраў робіцца ў раёне для паляпшэння ўмоў жыцця інвалідаў і іх адаптацыі ў грамадстве.
Затым пасля слоў віншавання і пажадання жыццёвай энергіі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Цяцера і старшыня абласной арганізацыі інвалідаў па зроку Канстанцін Ламчаноўскі ўручылі падзякі самым актыўным членам таварыства.
Часцінку сваёй цеплыні і дабрыні падарылі прысутным і вучні гімназіі, якія падрыхтавалі цудоўны святочны канцэрт.

Алена Пятушка.
На здымку: Л. Сінкевіч з падзякай

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

50 минут ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

1 час ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

2 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

2 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

3 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

3 часа ago