Юбілей грамадскага таварыства

Главное

IMG_9623 (Small)Наша сучаснае імклівае жыццё нават для здаровага чалавека тоіць у сабе мноства нечаканасцей. А што казаць людзям фізічна абмежаваным у сваіх дзеяннях. Асабліва неабароненыя ў гэтым плане інваліды па зроку, бо 90 % інфармацыі чалавек атрымлівае дзякуючы зроку.
У гэтым годзе грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» адзначае 90 гадоў са дня свайго заснавання. З нагоды юбілею ў актавай зале гімназіі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якім сабраліся члены згуртавання і госці.
Вядучыя, навучэнцы гімназіі, пасля шчырых слоў прывітання расказалі прысутным гісторыю ўзнікнення арганізацыі, прыгадалі тых, хто стаяў у вытоках яе стварэння.
Старшыня раённага грамадскага аб’яднання інвалідаў па зроку Людміла Сінкевіч паведаміла, што сёння ў арганізацыі налічваецца 52 чалавекі, затым яна больш падрабязна спынілася на дзейнасці яе членаў. Л. Сінкевіч адзначыла, што шмат добрых спраў робіцца ў раёне для паляпшэння ўмоў жыцця інвалідаў і іх адаптацыі ў грамадстве.
Затым пасля слоў віншавання і пажадання жыццёвай энергіі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Цяцера і старшыня абласной арганізацыі інвалідаў па зроку Канстанцін Ламчаноўскі ўручылі падзякі самым актыўным членам таварыства.
Часцінку сваёй цеплыні і дабрыні падарылі прысутным і вучні гімназіі, якія падрыхтавалі цудоўны святочны канцэрт.

Алена Пятушка.
На здымку: Л. Сінкевіч з падзякай.