Categories: Главное

Акрыленыя поспехам

У школе можна вучыцца па-рознаму. Нехта з нецярпеннем чакае апошняга званка, каб атрымаць атэстат ды пайсці ў самастойнае жыццё, іншыя старанна зубраць кожнае правіла, каб атрымаць добрую адзнаку. А трэція не толькі выдатна спраўляюцца са школьнай праграмай, але і выходзяць на новы, больш высокі ўзровень, кожны дзень і кожную гадзіну падымаючыся на новую прыступку ў захапляльным свеце ведаў.
Менавіта такія вучні — пераможцы раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд — становяцца гонарам не толькі сваёй школы, а і ўсяго раёна.
Сёлета тры навучэнцы ўстаноў адукацыі Браслаўшчыны сталі дыпламантамі заключнага этапу рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах і парадавалі сваімі дасягненнямі бацькоў, настаўнікаў.
Высокі ўзровень ведаў па беларускай мове і літаратуры паказаў вучань 9 класа Далёкаўскай школы Дзмітрый Пяткун, які атрымаў па гэтым прадмеце дыплом першай ступені. Вывучэннем роднай мовы хлопец цікавіцца даўно, нават у паўсядзённым жыцці аддае перавагу мілагучнай беларускай мове. Добрую падрыхтоўку ў інтэлектуальных спаборніцтвах яму забяспечыла здольны і творчы педагог Галіна Ларчанка.
Дзмітрый — сапраўдны аўтарытэт для сваіх сяброў і вучняў школы. Эрудзіраваны, абаяльны, ён з’яўляецца ўдзельнікам усіх школьных мерапрыемстваў, паспявае наведваць гурткі самадзейнай творчасці ў сельскім клубе. І не толькі філалагічныя дысцыпліны падуладны хлопцу, балы высокага ўзроўню ў яго па ўсіх школьных прадметах.
Адной з прыхільніц і выдатных знаўцаў беларускай мовы з’яўляецца неаднаразовая пераможніца раённых, абласных алімпіяд вучаніца 11 класа гімназіі Вікторыя Верпечынскіс. У гэтым годзе па выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды яна адзначана дыпломам ІІ ступені.
— Як толькі ўваходзіш у аўдыторыю, — дзеліцца сваімі ўражаннямі Вікторыя, — хваляванні знікаюць самі па сабе і думаеш толькі пра заданні.
Безумоўна, дзяўчына шмат рыхтуецца і чытае, а яшчэ яна на кожную алімпіяду бярэ з сабой твор Алеся Разанава «Танец з вужакамі», які з’яўляецца для яе асаблівым абярэгам, і напярэдадні адказнага дня яна перачытвае радкі любімага апавядання.
А вось для вучня 9 класа Дрысвяцкай школы Валянціна Любінскага любімы школьны прадмет — гісторыя. На рэспубліканскім этапе алімпіяды хлопец сапернічаў з дзесяцікласнікамі і ў выніку атрымаў дыплом ІІІ ступені. Па словах настаўніцы гісторыі Аліцыі Прахарэнкі, Валянцін цікавіцца сусветнымі ваеннымі канфліктамі, добра ведае карты розных краін і гістарычных перыядаў. Сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы, ужо сёння хлопец рыхтуе сябе для службы ў арміі, бо лічыць, што інтарэсы Беларусі павінны быць вышэй за асабістыя.
Перамога школьнікаў на алімпіядах — гэта яскравы паказчык работы цеснага супрацоўніцтва адораных вучняў і адданых сваёй справе педагогаў. Наперадзе ў іх новыя бітвы ў інтэлектуальных спаборніцтвах, новыя перамогі і, хочацца верыць, новыя вышыні. Так няхай ім заўсёды спадарожнічае ўдача і поспех.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

7 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

13 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

14 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

15 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

15 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

15 часов ago