Categories: Новости

Прайшоў чарговы семінар

Другі міжраённы семінар-практыкум для рабочых органаў кампанента мясцовых экалагічных планаў дзеянняў (МЭПД) прайшоў у мінулы аўторак у Полацку. Як і раней, арганізатарам выступіў Рэгіянальны экалагічны цэнтр па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Удзельнікамі мерапрыемства былі дэлегацыі чатырох раёнаў Віцебшчыны – Полацкага, Чашніцкага, Глыбоцкага і Браслаўскага. Наш раён прадстаўлялі 15 чалавек з ліку рабочай групы і каардынатараў праекта па рэалізацыі кампанента МЭПД (праграме STREAM).
Галоўная мэта семінара – навучыць ствараць граматныя тэхнічныя справаздачы па абраных накірунках экалагічнай дзейнасці, што з’яўляецца важным этапам у справе падрыхтоўкі рэгіянальных планаў, у аснову якіх яны лягуць у будучым. На самых розных аспектах напісання тэхнічнай справаздачы засяродзілі ўвагу кіраўнік праекта, галоўны спецыяліст РЭЦ Срджан Сушыч, спецыялісты цэнтра па МЭПД Міліца Дуронйіч і Зорыца Корач, нацыянальны каардынатар кампанента МЭПД у Беларусі Вячаслаў Барсукоў.
Што датычыцца браслаўчан, то нам неабходна падрыхтаваць чатыры дакументы ў адпаведнасці з абранымі накірункамі. Нагадаю, што ў адпаведнасці з праектам у нашым раёне вырашана сканцэнтраваць намаганні на павышэнні якасці пітной вады, лакалізацыі і папярэджванні распаўсюджвання баршчэўніку Сасноўскага, ліквідацыі звалак камунальных адыходаў, арганізацыі належнага догляду за грамадскімі зялёнымі тэрыторыямі, паркамі, скверамі і ахоўнымі зялёнымі палосамі.
Па рэгламенце, тэхнічныя справаздачы неабходна да 15 красавіка падаць у мясцовы фонд па садзейнічанні і развіцці міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва “Інтэракцыя”, які перанакіруе дакументы ў РЭЦ.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Полярное сияние в Браславе. Вы только посмотрите на эти потрясающие снимки!

В ночь на 11 мая в разных областях Беларуси было заметно северное сияние. Магнитная буря…

13 минут ago

В школах Беларуси 15-16 мая пройдет единый урок, посвященный Дню семьи

Единый урок, посвященный Дню семьи, пройдет 15-16 мая во всех учреждениях общего среднего образования Беларуси,…

2 часа ago

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

5 дней ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

5 дней ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

5 дней ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

5 дней ago