Categories: Главное

Каштоўны перл душы

Адно мудрае выслоўе гучыць так: народ, які думае на адзін год уперад, вырошчвае хлеб, народ, які думае на дзесяць гадоў уперад, гадуе сад, народ, які думае на сто гадоў уперад, выхоўвае маладое пакаленне.
На доўгія дзесяцігоддзі ўперад глядзяць супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі. Менавіта таму адным з асноўных напрамкаў іх работы з’яўляецца духоўна-маральнае выхаванне нашых дзяцей. А праграма «Да духоўнасці — праз кнігу», якая дзейнічае з пачатку бягучага года, разлічана закрануць самыя важныя струны душы маленькіх чытачоў.
У межах гэтай праграмы ў чытальнай зале бібліятэкі прайшлі чарговыя заняткі «Сумленне і пакаянне». Вучні 3 класа СШ № 2 разам з бібліятэкарам Таццянай Сямёнычавай на прыкладзе паводзін літаратурных герояў разважалі над вечнымі паняццямі дабра і зла.
Дома дзецям было прапанавана заданне напісаць, што такое сумленне. Сур’ёзнымі і грунтоўнымі атрымаліся адказы пачаткоўцаў, у чым немалая заслуга іх бацькоў і настаўніцы Валянціны Завадскай. Адзін вучань параўнаў сумленне з сігналізацыяй, якая пачынае дзейнічаць унутры чалавека, калі робіш штосьці не так. Згадзіцеся, вельмі трапнае параўнанне. Шкада толькі, што не ва ўсіх ёсць такая сігналізацыя, і на базары яе не купіш.
Змястоўна і дасціпна пра сумленне і пакаянне расказваў вучням благачыннага Браслаўскага Благачыння настаяцель царквы Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў горадзе Браславе пратаіерэй Анатолій Іваноў. Чырвонай стужкай у размове з дзецьмі прайшла думка, што дабро трэба тварыць свядома і добраахвотна, не патрабуючы нічога ўзамен, а, ўчыніўшы праступак, ачысціць сваю душу пакаяннем.
Будзем спадзявацца, што зярняткі дабрыні, пасеяныя ў чыстых душах трэцякласнікаў, дадуць буйныя і трывалыя ўсходы.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

2 дня ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

2 дня ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

2 дня ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

2 дня ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

2 дня ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

2 дня ago