Categories: Новости

Прагаласавалі за будучыню

Нядзеля, 23 сакавіка, адзначылася не толькі кульмінацыяй выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, але і цудоўным надвор’ем. У тым ліку дзякуючы і апошняму, актыўнасць выбаршчыкаў была даволі высокай. З самай раніцы людзі пацягнуліся на выбарчыя ўчасткі. Як адзначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №2 Галіна Мацеша, такой яўкі не было нават на апошніх парламенцкіх выбарах. Мяркуйце самі, па стане на 10 гадзін раніцы прагаласавалі ўжо каля 35% з больш за 1130 зарэгістраваных на ўчастку выбаршчыкаў.
У памяшканні для галасавання панаваў святочны настрой. Ветлівыя члены камісіі рабілі ўсё, каб грамадзяне мелі магчымасць аддаць свае галасы ў камфортнай абстаноўцы. Час ад часу паток выбаршчыкаў амаль ссякаў, аднак літаральна праз некалькі хвілін ля ўрны ўжо ўтваралася чарга. Людзі прыходзілі нават цэлымі сем’ямі. Нехта галасаваў без эмоцый, на тварах іншых свяцілася радасць. Прадстаўнікі старэйшых пакаленняў па традыцыі не толькі галасавалі, але і актыўна дзяліліся ўражаннямі адзін з адным і нават з прысутнымі ў зале, бо ні для каго не сакрэт, што для сталых людзей выбары – гэта яшчэ адна нагода, каб “выйсці ў свет”.
На пытанне, што вас падштурхнула прыняць удзел у выбарах і з якім настроем вы галасуеце, людзі адказвалі па-рознаму. Некаторыя прыйшлі, што называецца, выканаць свой грамадзянскі доўг, другія ж шчыра спадзяюцца на дапамогу будучых дэпутатаў. Вашай увазе некалькі абгрунтаваных меркаванняў на гэты конт:
— Сяргей Шматаў, старшыня райвыканкама (на здымку): Любыя выбары – гэта свята. Аднак лічу, што дэпутатаў у мясцовы Саветы выбіраць трэба асабліва карпатліва, бо яны тое сувязное звяно паміж народам і ўладай, якое працуе непасрэдна на месцах і ведае ўсе праблемы і патрэбы людзей.
— Лідзія Кузьміна, пенсіянер: Галасую з добрым настроем. Працэс арганізаваны выдатна. Для мяне, як і для многіх іншых, важна, каб улады клапаціліся пра сталых людзей – за гэта і аддаю свой голас.
— Мікалай Вялічка, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК: Выбары ў мясцовыя Саветы – справа патрэбная і вельмі важная. Ва ўладзе павінны быць людзі, якія прыйшлі, што называецца, знізу і ведаюць, што і якім чынам трэба рабіць. Таму з задавальненнем галасую, адчуваючы пры гэтым толькі самыя лепшыя пачуцці.
Агульную святочную атмасферу на ўчастку ўвесь дзень падтрымлівала музыка і выдатны буфет, арганізаваны супрацоўнікамі райпа. Да таго ж жадаючыя мелі магчымасць паглядзець канцэрт.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

1 час ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

2 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

3 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

3 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

3 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

3 часа ago