Хрышчэнская вада святая

Новости

Вялікае водаасвячэнне здзяйсняецца двойчы на год — напярэдадні свята Вадохрышча пасля літургіі ці вячэрні і ў сам дзень свята пасля літургіі. Асвячаецца вада альбо ў спецыяльна напоўненых ёмістасцях, альбо ў рэках, крыніцах, азёрах, іншых вадаёмах, куды ідзе ўрачысты хрэсны ход. Вада, асвячоная ў гэтыя дні, называецца вялікай агіясмай (па-грэчаску «святыня»).
У гэтым годзе, як і заўсёды, шмат браслаўчан прыйшлі ў Свята-Успенскую царкву для таго, каб запасціся святой вадой на цэлы год. Пасля асвячэння айцец Анатоль яшчэ раз павіншаваў прыхаджан з вялікім святам Хрышчэння Гасподняга і нагадаў, што святую ваду ў невялікай колькасці выпіваюць на галодны страўнік, асабліва, калі хварэюць. А таксама ёй акрапляюць сваё жыллё.