Корань палітыкі — сумленнасць і шчырасць

Новости

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня ў памяшканні Нацыянальнай бібліятэкі правёў прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі. Усяго прынялі ў ёй удзел больш за 350 журналістаў з 285 інтэрнэт- і друкаваных выданняў, з радыё- і тэлеканалаў. За пяць гадзін шматгранных зносін з прадстаўнікамі масмедыя Прэзідэнт Беларусі адказаў больш як на 60 пытанняў журналістаў.
Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі беларусы маглі паслухаць на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. А хто не мог зрабіць гэта днём, паглядзелі тэлеверсію ў вячэрнім эфіры ўсіх цэнтральных каналаў краіны. Напэўна, кожны са слухачоў і гледачоў змог атрымаць адказ на хвалюючае яго пытанне. Бо ў пачатку сустрэчы з журналістамі сам Аляксандр Лукашэнка прапанаваў: “Мы абавязаны прыслухоўвацца да таго, што вы кажаце. Вы прыйшлі не толькі для таго, каб несці інфармацыю ў народ. Вы ж прэтэндуеце, і гэта ўжо агульнапрызнана, на тое, што вы — чацвёртая ўлада. Дык давайце сёння абмяркуем гэтыя праблемы … Вы павінны разумець, што я вельмі сур’ёзна ўспрымаю ўсё, пра што мы будзем казаць тут і пра што кажуць людзі …” Ён адз-начыў, што гатовы, як заўжды, адказваць сумленна, шчыра і падрабязна на ўсе пытанні журналістаў. “Сустракаючыся з вамі вока на вока, я стараюся шчыра ад-казваць на пытанні. Корань маёй палітыкі — гэта сумленнасць, шчырасць у забеспячэнні спакойнага жыцця нашых людзей,” — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
А ў найбольшай ступені хвалюе сёння журналістаў, а значыць, і грамадства ў цэлым, эканамічная тэматыка. Будучая мадэрнізацыя беларускай вытворчасці, рост пенсій і зарплат, асваенне новых рынкаў збыту, прагназуемая некаторымі “экспертамі” дэвальвацыя рубля і наяўнасць валюты ў абменніках, перспектывы Беларусі ў мытнай тройцы і іншых арганізацыях на пастсавецкай прасторы, развіццё сель-скай гаспадаркі, будаўніцтва новай інфраструктуры, пры-цягванне замежных інвестыцый, а таксама іншыя пытанні прамысловага, індустрыяльнага і фінансавага характару падрабязна абмяркоўваліся ў час сустрэчы.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ў нашай краіне дастаткова сіл і рэсурсаў, каб прадоўжыць рух наперад і захаваць стабільнасць у грамадстве. Ён таксама лічыць, што ўмацаванню пазіцый нашай дзяржавы будзе садзейнічаць узае-мадзеянне рэспублікі з бліжэйшымі сябрамі і партнёрамі. Заўжды гатова Беларусь і да раўнапраўнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам і іншымі міжнароднымі аб’яднаннямі і дзяржавамі. Пры гэтым Прэзідэнт пад-крэсліў, што толькі паважлівы дыялог зможа стаць асновай, якая дазволіць нам плённа ўзаемадзейнічаць.
Прагучалі на прэс-канферэнцыі і пытанні, якія датычацца бяспекі, як дзяржавы ў цэлым, так і кожнага з нас. У прыватнасці, жыхары нашай краіны ўсё часцей выказваюцца за суровае пакаранне п’яных вадзіцеляў. Аляксандр Лукашэнка таксама падтрымлівае ўзмацненне іх пакарання. “Я частка таго грамадства, якая лічыць, што да алкашоў трэба прымаць вельмі сур’ёзныя меры, калі яны садзяцца ў п’яным выглядзе за руль. Гэта адназначна,” — сказаў Прэзідэнт.
Многія прадстаўнікі СМІ адзначалі маштабнасць акцыі “Нашы дзеці” і выказвалі словы ўдзячнасці кіраўніку дзяржавы за асаблівыя адносіны да дзяцей, а таксама сталых людзей.
Падводзячы вынікі прэс-канферэнцыі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць зносін з журналістамі, асабліва з прадстаўнікамі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, паколькі рэгіянальная прэса карыстаецца вялікім даверам у мясцовых жыхароў. “Вы павінны бачыць і чуць Прэзідэнта. Не трэба нам адзін на аднаго накатваць, не трэба нам дзерціся адзін з адным, у нас хапае су-працьстаяння, у нас ёсць супраць каго стаяць, і мы павінны гэта рабіць разам. Зямля ў нас адна, давайце яе берагчы,” — падвёў вынікі Прэзідэнт.
Падрабязную справа-здачу пра прэс-каферэнцыю можна прачытаць на сайце галавы дзяржавы www.president.gov.by ці сайце www.belta.by.

Казімір Пятушка.