Урбанскія школьнікі у Бярэзінскім запаведніку

Новости

Незабыўнае падарожжа адбылося напярэдадні Новага года . Група нашых школьнікаў пабывала на экскурсіі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, які знаходзіцца на мяжы Віцебскай і МІнскай вобласцей. Праграма экскурсіі была вельмі цікавай. Спачатку супрацоўнікі запаведніка запрасілі нас у музей прыроды. Гэта унікальны комплес, у якім прадстаўлена каля 300 відаў звяроў і птушак.
Яркія, натуральныя экспазіцыі музея адлюстроўвалі розныя ўмовы жыцця дзікіх жывёл і птушак. А цікавы рассказ экскурсавода захапіў і дзяцей, і дарослых. Калькі прыказак, прымавак гучала пра жыхароў лясного царства! Пераходзячы з адной залы ў другую, мы любаваліся гіганскімі і невялікімі драпежнікамі, параўноўвалі свой рост і памеры зубра, а яшчэ слухалі галасы дзікай прыроды.
Далей нас чакала Навагодняе прадстаўленне з Дзедам Марозам і Снягуркай. Песні, гульні, хараводы змяняліся адзін за адным. Нечаканасццю для ўсіх сталі невялікія падарункі. А свята працагвалася ў Доме экалагічнай асветы, дзе мы паглядзелі кінафільм пра гісторыю запаведніка.
Нягледзячы на стомленасць, мы пабывалі і ў лясным заапарку. Шматлікія вальеры з дзікімі жывеламі далі магчымасць паназіраць за імі ў натуральных умовах. Медзвядзіха Машка, зубар Борка, кабаніха Філімоніха, рыжахвостая ліса, воўк, козачкі і іншыя жывёлы не адказываліся ад невялікіх пачастункаў.
Такое цудоўнае свята наладзіліа для нас кіраўніцтва Нацыянальнага парку “ Браслаўскія азёры”, таму жадаем усім работнікам святочнага настрою і хочам сказаць: “Шчырае дзякуй!”

Фарманіцкая Дзіяна і Пруднік Алена, 9 клас
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Урбанская дзіцячы сад-сярэдняя школа”