Сельскаму турызму Беларусі 10 гадоў

Главное

Свой першы юбілей Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы” вырашыла адзначыць незвычайна: арганізаваць загарадны баль “Пастараль у Мірскім замку”. На яго запрасілі гаспадароў сядзіб з усёй Беларусі, сяброў і партнёраў таварыства. У прыватнасці, Браслаўскі раён прадстаўлялі ўладальнікі сельскіх сядзіб “Бальсан”, “Арэхава”, “У Барысавіча”. На мерапрыемстве дзейнічаў строгі дрэс-код: дамы – у вячэрніх або бальных сукенках, мужчыны – у смокінгах або фраках.
Падчас праграмы праходзілі экскурсіі па замку ў суправаджэнні гістарычных персанажаў, выступленні вядомых музычных калектываў, танцы і песні, разыгрываліся лоты, праводзіліся бальныя гульні. Прыемным сюрпрызам стала выступленне музыканта Лявона Вольскага.
Важнай часткай мерапрыемства стала афіцыйная цырымонія “Вехі вялікага шляху”, на якой прысутныя ўспомнілі тых людзей, якія 10 гадоў таму назад не пабаяліся пайсці на рызыку і адкрыць свой маленькі бізнес. Зараз іх справу прадаўжаюць дзеці і ўнукі.
Свята ўдалося. Ад’язджаючы дадому, удзельнікі “Пастаралі” выказалі пажаданне прадоўжыць правядзенне балаў і зрабіць іх добрай традыцыяй.

Юрый Жарко,
уладальнік сядзібы “У Барысавіча”.