Аматары більярда пазмагаліся за перамогу ў штогадовым турніры «Браслаўскі шар — 2017»

Отдых

4Кожны год раённы камітэт БРСМ збірае разам аматараў більярда, якія высвятляюць, хто з іх самы лепшы ігрок. Чарговы раз у більярднай зале турбазы «Браслаўскія азёры» сабраліся аматары гэтай гульні, каб пазмагацца за перамогу і выйграць «Браслаўскі шар — 2017».

Калі ў папярэднія гады за ганаровае званне змагаліся спачатку прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, потым — пагранічнікі раёна, то сёлета «Браслаўскі шар» сабраў прадстаўнікоў толькі сілавых структур. Удзельнікі спаборніцтва гулялі па кругавой сістэме. Кожны з іх павінен быў забіць у цэль як мага больш шароў. Улічваўся і час, скарыстаны на гэта. Самыя хуткія і трапныя прынеслі сваёй камандзе больш балаў.

Па выніках конкурсу трэцяе месца заняла каманда Браслаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС, другімі сталі ваеннаслужачыя пагранічнага паста «Урбаны», а пераможцамі і ўладальнікамі «Браслаўскага шара — 2017» сталі прадстаўнікі РАНС. У асабістым заліку лепшым більярдыстам стаў прадстаўнік РАНС Аляксандр Кардэль. Пераможцы атрымалі граматы і прызы ад райкама БРСМ, а ўсе астатнія ўдзельнікі — прыемныя ўражанні ад цікава праведзенага пятнічнага вечара ў добрай кампаніі. ■

Таццяна ПЯТУШКА