Чарнічны сезон

Калейдоскоп Отдых

Традыцыйна шматлюдна ў браслаўскіх лясах у ліпені: жыхары нашага раёна, ‘‘узброіўшыся’’ вёдрамі і кошыкамі, рупліва збіраюць ягады і грыбы. І калі адны запасаюць лясныя дары на варэнне ды саленне, то для другіх гэта добрая магчымасць папоўніць сямейны бюджэт, бо ў IMG_3573самым разгары сезон нарыхтоўкі чарніц.

Каб атрымаць дадатковы заробак, у браслаўчан ёсць некалькі варыянтаў. Так, можна паспрабаваць прадаць чарніцы на рынку, і цана ягад там, безумоўна, будзе дастаткова высокай (2 руб. — 2 руб. 50 кап. за літр). А вось маладзейшыя ягаднікі даюць аб’явы ў інтэрнэце. Але ні адзін, ні другі спосаб не гарантуюць, што ўдасца прадаць усё, ды і часу займаюць шмат. Таму многія нясуць “здабычу” нарыхтоўшчыкам. Іх у раёне некалькі: самыя буйныя — райпа і нацыянальны парк, ёсць і прыватныя. Куды ж накіравацца з ягадамі, “падказвае” прапанаваная цана. Найбольш выйгрышная яна ў нашай спажыўкааперацыі. Па словах намесніка старшыні Браслаўскага райпа па нарыхтоўках, прамысловасці і знешнеэканамічнай дзейнасці Леангіны Стрышко, закупачная цана задавальняе браслаўчан, якія актыўна нясуць напоўненыя чарніцамі вёдры. Каб нарыхтоўка прайшла як мага лепш, ягады прымаюць усе вясковыя прадуктовыя магазіны, а таксама магазіны сустрэчнага продажу ў Браславе, Відзах і Ахрэмаўцах. Нават на складзе другаснай сыравіны ў першай палове дня працуе нарыхтоўшчык. Галоўны крытэрый — чарніцы павінны быць спелымі, непацісканымі, без вялікай колькасці лістоў. Закупленыя ў насельніцтва за дзень ягады замарож- ваюць, потым гэтыя “жывыя вітаміны” адправяць на экспарт. У мінулым месяцы ўжо заклалі на захоўванне 3 т прадукцыі, у гэтым плануецца яшчэ 5-6 т.

Акрамя чарніц, поўным ходам ідзе нарыхтоўка грыбоў — лісічак. Закупачная цана на іх складае 2,5 руб. Прымае таксама спажыўкааперацыя і садовыя ягады.

Такім чынам, нягледзячы на перыядычныя дажджы, якія перашкаджаюць заўзятым ягаднікам, чарнічны сезон у самым разгары, а радасць ад наведвання лесу дапаўняецца магчымасцю нядрэнна зарабіць.

  • Чарніцы — адны з самых смачных і карысных дзікарослых ягад. У іх утрымліваюцца вітаміны групы В, РР, С, пекцінавыя і дубільныя рэчывы, карацін, арганічныя кіслоты, вялікая колькасць макра- і мікраэлементаў. Лекавыя ўласцівасці чарніц здаўна выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне.

■ Жанна БЯЛЬКО. Фота аўтара.