Працуе для зручнасці людзей

У аграгарадку Далёкія Крысціна Раманоўская — чалавек вядомы. І не толькі таму, што ўсё жыццё пражыла тут. Месца працы таксама дадае вядомасці і, скажам шчыра, запатрабаванасці ў яе паслугах. У гэтым магчыма ўпэўніцца, завітаўшы ў комплексны прыёмны пункт аграгарадка, дзе Крысціна Аляксандраўна працуе прыёмшчыцай заказаў. Яна з тых работніц, пра якіх звычайна кажуць, што можа […]

Подробнее

Свая сярод вяскоўцаў

Алена Барткевіч прыехала ў Казяны па размеркаванні пасля заканчэння Наваполацкага музычнага каледжа. Пачынала сваю працоўную дзейнасць на новым месцы сярод незнаёмых людзей, але вяскоўцы хутка прынялі яе ў сваю вялікую казянскую сям’ю, палюбілі за адкрытасць, дружалюбнасць, шчырасць. Алене пашанцавала з першым месцам як працы, так і самастойнага жыцця, тым больш што давялося памяняць горад на […]

Подробнее

Першыя крокі ў навуку

У апошнюю нядзелю студзеня ў нашай дзяржаве традыцыйна адзначаюць Дзень беларускай навукі. Вось і ў бягучым годзе ў сталіцы адбыўся рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, які праходзіў пад дэвізам “Моладзь. Навука. Інавацыі”. Удзельнікі сходу зазначылі, што ў аснове любых дасягненняў краіны знаходзіцца сістэма прыцягнення ў навуку таленавітай моладзі. Пра тое, як ідуць справы ў гэтай галіне […]

Подробнее

Настаўнік — гэта не прафесія, а лад жыцця

Каб педагог быў цікавым для вучняў, прыкладам для іх, ён павінен быць непасрэдным, крэатыўным і апантаным сваёй прафесіяй. Менавіта такой з’яўляецца настаўніца хіміі і біялогіі Опсаўскай школы Ірына Пяткун. Вопытны педагог дакладна ведае, як зрабіць урок незвычайным і захапіць сваім прадметам школьнікаў. — Спасцігаць штосьці новае мне заўсёды было цікава, таму і вучоба ў школе […]

Подробнее

Амаль 17 гадоў на плячах Нэлы Дудзеніч, загадчыка склада Браслаўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў ляжыць вялікая адказнасць

Амаль 17 гадоў на плячах Нэлы Дудзеніч, загадчыка склада Браслаўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў ляжыць вялікая адказнасць за таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Яе адказнасць, прынцыповасць у рабоце і станоўчыя якасці не прайшлі па-за ўвагай раённага кіраўніцтва. За шматгадовую добрасумленную працу Нэла Баляславаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама. Тэкст і фота Алены Пятушка.

Подробнее

Кардынальная перамена ў жыцці Андрэя Абрамава

Прыгожая аграсядзіба “Хутар Ёдзішкі” ўтульна размясцілася на беразе невялікай рачулкі Дрывятка. Шчыльны статны лес вакол яе, бы той вартаўнік, пільна ахоўвае гаспадарскія ўгодзі і спакой. Ствараецца ўражанне, што трапіў у нейкі іншы свет, дзе час, здаецца, запавольвае свой імклівы бег. Амаль восем гадоў таму назад Андрэй і Таццяна Абрамавы без шкадавання пакінулі сталічную мітусню з […]

Подробнее

Трывала ступіла на прафесійны шлях

Усім вядома, што прэстыж любой прафесіі ствараецца маладымі спецыялістамі. Яны як той індыкатар — застаюцца працаваць па спецыяльнасці, значыць, прафесія запатрабаваная. Але, на шчасце, ёсць і такія, для каго прызванне і любоў да прафесіі важней за ўсялякі прэстыж. І вельмі прыемна, што такіх маладых спецыялістаў даволі многа сярод педагогаў. Вось і настаўніца Відзаўскай сярэдняй школы […]

Подробнее

Чароўны і наіўны свет маляванак

Упершыню маляваныя дываны на Беларусі з’явіліся ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя. Нягледзячы на цяжкае і складанае жыццё ў часы НЭПа, калектывізацыі і пасляваенныя гады беларусы цягнуліся да прыгожага і хацелі мець у хаце свой маленечкі рай, хоць бы намаляваны на палатне. Маляваныя дываны з іх немудрагелістымі сюжэтамі і ўзорамі былі вельмі запатрабаванымі сярод вяскоўцаў. Маляванкі […]

Подробнее

Сённяшні будынак Відзаўскай дзіцячай школы мастацтваў з’яўляецца ў мястэчку своеасаблівым астраўком прыгажосці і культуры.

Сённяшні будынак Відзаўскай дзіцячай школы мастацтваў з’яўляецца ў мястэчку своеасаблівым астраўком прыгажосці і культуры. Цікавыя тэматычныя аб’екты малой архітэктурнай формы, буйства разнастайных кветак і зялёныя газоны летам заўсёды прывабліваюць сюды мясцовых жыхароў. Ды і ўзімку ўсе дарожкі тут акуратна ачышчаны ад снегу. Немалая ў гэтым заслуга Ромы Пагоды, якая 11 гадоў працуе ва ўстанове дадатковага […]

Подробнее

Дзіцячы доктар

Ужо паўгода педыятрам у паліклініцы ЦРБ працуе малады спецыяліст Кацярына Русецкая. Кіраўніцтва характарызуе новага медыцынскага работніка толькі станоўча. Калегі расказваюць, што Кацярына сумленная, таленавітая і працавітая. Многія мамы маленькіх пацыентаў таксама задаволены работай педыятра. — Кацярына Эдуардаўна, скажыце, калі ласка, чаму выбралі менавіта медыцыну? — На выбар будучай прафесіі паўплывала тое, што мая мама ўсё […]

Подробнее

Новы від дзейнасці

Ні для каго не з’яўляецца сакрэтам, што цяпер у жорсткай канкурэнцыі з прыватнікамі, камбінаты бытавога абслугоўвання насельніцтва малых гарадоў калі і выжываюць, то ледзве-ледзве зводзяць канцы з канцамі. У такіх умовах важна знайсці ў сваёй сферы дзейнасці нейкую нішу, якая б дазваляла зарабляць «жывыя» грошы. Менавіта ў гэтым накірунку і пачаў пошук дырэктар РКБА Аляксандр […]

Подробнее

Не шкадуе часу і сіл

У сакавіку споўніцца трыццаць гадоў, як працуе ў райпа Тэрэса Аўсюкевіч, і ніколі ні на хвілінку жанчына не пашкадавала, што сфера гандлю скразной пуцявінай пралягла праз яе жыццё. «Хіба магло быць інакш? — усміхаецца ў адказ на пытанне пра выбар прафесіі Тэрэса Эдмундаўна, камерцыйны агент райпа, выдатны спецыяліст і проста добры чалавек. — Ад лёсу […]

Подробнее

Зноў пра смецце, ці Адваротны бок праблемы

Даволі часта даводзіцца чуць у адрас камунальнікаў скаргі ад грамадзян наконт вывазу цвёрдых бытавых адыходаў: то несвоечасова ачышчаны кантэйнеры, то пляцоўкі вакол іх забруджаны, то ў прыватным сектары трэба доўга чакаць смеццявоз. Безумоўна, падставы для такіх выказванняў існуюць. Але, як вядома, у медаля ёсць і адваротны бок. Вось на яго і хочацца звярнуць увагу. Для […]

Подробнее

Да кліентаў – з увагай і павагай

Сёння, бадай, не знойдзеш ніводнага чалавека, які б хоць раз у жыцці не скарыстаўся паслугамі аператара паштовай сувязі. З кожным годам пашыраецца кола паслуг, якія прапануюць у РВПС. Гэта выдача пенсій, прыём плацяжоў за камунальныя паслугі, мабільную сувязь, прыём і адпраўка пасылак, бандэроляў, іншай карэспандэнцыі і г.д. Уявіце, што толькі адных пасылак з Кітая цяпер […]

Подробнее

Падатлівыя пруцікі Валерыя Давыдава

Напэўна, мала хто звяртае ўвагу на шчыльныя зараснікі ўздоўж дарог ды па берагах рэк і азёр. Яны вабяць толькі майстроў пляцення з лазы. Але, як адзначыў браслаўскі майстар лозапляцення Валерый Давыдаў, далёка не ўсякія лазовыя пруцікі прыгодныя для працы. Пра тое, што ў сям’і Давыдавых ёсць умельцы лозапляцення, можна здагадацца адразу, як толькі пераступіш парог […]

Подробнее

Пагранічнік з душой лірыка

Многія спрабуюць пісаць вершы, але палова з іх так і не адважваецца паказаць каму-небудзь свае літаратурныя спробы, яшчэ чвэрць траціць час на простыя і пасрэдныя рыфмы і толькі некаторым удаецца пісаць сапраўды вартыя ўвагі творы. Да апошніх я б аднесла 25-гадовага Максіма Роліка з агр. Казяны — пагранічніка па прафесіі і маладога паэта па прызванні. […]

Подробнее

Яму пакараецца метал

Сёння многія людзі імкнуцца надаць інтэр’еру свайго жылля яскравую індывідуальнасць, нейкаю адметную разыначку. Такой непаўторнай рыскай як звонку, так і ўнутры дома могуць стаць кампазіцыі мастацкага кавання, папулярнасць якіх расце з кожным годам. Гэта сцвярджае і браслаўчанін Сяргей Пузакоў, які амаль 15 гадоў, здавалася б, з непатрэбнага кавалка жалеза стварае прыгожыя і арыгінальныя вырабы. Цяга […]

Подробнее

Малады гаспадар зямлі сваёй

“Набыць зямлю, прыдбаць свой кут,”— гэтыя вядомыя словы галоўнага героя з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” нам вядомыя са школы. Але сёння далёка не ўсе падзяляюць запаветную мару Міхала. У сучасны імклівы час моладзь у сваёй большасці імкнецца пакарыць вялікія гарады з іх зручнымі высоткамі і тэхнічнымі навінкамі. Ды і ніхто не кажа, што гэта […]

Подробнее

Да хлеба з душой

Са старажытных часоў прафесія “пекар” апрыёры мела на ўвазе высокае майстэрства і адухаўленне. Хлебапячэнне з’яўляецца такім жа мастацтвам, як, напрыклад, жывапіс ці скульптура. Менавіта так лічыць і пекар ІV разраду мясцовага хлебазавода Таццяна Станевіч. Жаданне ствараць мучныя шэдэўры нарадзілася ў яе з самага дзяцінства. Асноўным кулінарным сакрэтам дзяўчынка вучылася ў сваёй бабулі і матулі. Хоць […]

Подробнее

Кніга нашага земляка

У серыі «Бібліятэка часопіса “Маладосць”» выйшла кніга Уладзіміра Мажылоўскага “Праклён мітрапаліта Феафіла”, складзеная з трох гістарычных аповесцей. Кнiжка як кнiжка, аповесцi, як аповесцi. Нешта тут, праўда, не так… Пачынаеш чытаць, як войска вялiкага князя маскоўскага Дзмiтрыя б’ецца з татарамi i як сам Дзмiтрый, узрушаны пахам смерцi, iмкнецца ў гушчу падзей, як адчайна i люта ён […]

Подробнее