Будуецца спарткомплекс

На гарадскім стадыёне кіпіць работа. Будаўнікі рыхтуюць аснову для будучай комплекснай спартыўнай пляцоўкі. Так, сіламі Браслаўскага ДРБУ-142 ужо выкананы земляныя работы, грунт падрыхтаваны да ўкладкі асфальту, устанаўліваецца бардзюрны камень. Калі ўсё пойдзе добра, да зімы там з’явіцца цвёрдае пакрыццё. Як паведамілі ў РФСК “Дрывяціч”, на месцы цяперашняй будоўлі да лета наступнага года створаць цэлы спартыўны […]

Подробнее

Новы дзіцячы гарадок

Выдатны падарунак да новага навучальнага года атрымалі браслаўскія дзеці. На Юдаўцы, у раёне новабудоўляў, з’явіўся дзіцячы гульнявы гарадок, нечым падобны на той, які ўжо некалькі гадоў стаіць ля гарадскога стадыёна. Аднак новы комплекс аснашчаны больш багата ды і выглядае крыху прывабней – новае ёсць новае. Як паведамілі ў райвыканкаме, будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі – сацыяльны праект, […]

Подробнее

Чаму б не пайсці насустрач?

Кажуць, у Прыбалтыйскіх краінах савецкіх часоў будаўнікі практыкавалі наступную хітрасць. Пасля здачы ў эксплуатацыю дома ці якога іншага аб’екта пешаходныя дарожкі рабіць не спяшаліся – чакалі, пакуль людзі самі натопчуць найбольш зручныя для сябе шляхі. І па гэтых слядах ужо клалі асфальт ці бетон. Праўда гэта, або байкі – не ведаю, аднак, згадзіцеся, рацыянальнае зерне […]

Подробнее

Марыя – Маці жыцця

Гэтыя словы ў дні ўшанавання Маці Божай Браслаўскай – апякункі азёр гучалі з вуснаў розных людзей многа разоў. На маладзёжных канферэнцыях, на святых імшах сэнс іх тлумачыўся больш глыбока. Марыя – Маці Хрыста — пражыла жыццё бязгрэшнае і ва ўсе часы была і ёсць прыкладам любові, пакоры і чыстага сумлення. Перад ёй людзі рознай веры, […]

Подробнее

У аўтаматызаваным рэжыме

Поўная рэканструкцыя Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння — пачаліся пуска-наладачныя работы. І першае малако сорту экстра 24 ліпеня паступіла на сыравыраб, дзе на працягу некалькіх гадзін праходзіла варка сыру. Затым сырнае зерне накіравалася па лінейнай стужцы на фармуючую калону, дзе сырная маса набыла акруглую форму, прайшла праз прэс, электроннае ўзважванне і […]

Подробнее

Першы рок-фестываль у Браславе

«В этом городе нет рок-н-ролла…» Напэўна, гэтыя радкі вядомай песні падштурхнулі ўдзельнікаў праекта «The Labbuhi» да арганізацыі і правядзення ў нашым горадзе рок-фестывалю «Жывое неба Браслава» , які прайшоў у мінулую суботу на Замкавай гары. Безумоўна, падрыхтоўка была праведзена грандыёзная, і арганізатар гэтага фестывалю, ён жа і барабаншчык «The Labbuhi», Сяргей Садоўскі прыклаў усе намаганні, […]

Подробнее

Гучала музыка ў лесапарку

Адышоў у гісторыю чарговы 46-ы міжнародны фестываль “Браслаўскія зарніцы”. У тэрці заключны дзень асноўная дзейства праходзіла ў лесапарку “Леснічоўка”. А сапраўдным упрыгажэннем свята стаў заключны гала-канцэрт. Перш, чым пляцоўкай завалодалі артысты, на сцэну ўзняліся старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская і супрацоўніца Міністэрства культуры Людміла Лебедзь. Яны віталі гасцей фестывалю і […]

Подробнее

Прыгожы падарунак гораду

Многія браслаўчане і госці горада ўжо заўважылі істотныя змены ў знешнім выглядзе дома №51 па вуліцы Садовай. Тарцавыя сцены будынка ўпрыгожылі выявы Браслава пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя і другой паловы XIX ст. Абыякава прайсці ці праехаць міма цяпер проста немагчыма. Як паведамілі ў райвыканкаме, уцяпленне дома было планавым мерапрыемствам. Заказчыкам работ выступіла ДП “Браслаў-камунальнік”, […]

Подробнее

Браслаўская прадукцыя ў ліку лепшых

Прадукцыю дзяржаўнага прадпрыемства “ВТЦ г.Браслаў” ведаюць далёка за межамі Беларусі. Нашы рыбныя кансервы экспартуюцца ў Расійскую Федэрацыю, Украіну, Казахстан. А нядаўна прадпрыемства атрымала яшчэ адзін козыр у барацьбе за спажыўца. На штогадовым рэспубліканскім конкурсе-дэгустацыі “Густ” два найменні прадукцыі ВТЦ сталі лаўрэатамі ў намінацыі “Рыбныя кансервы”. Гэта “Карп у таматнай заліўцы” і “Таўсталобік, абсмажаны ў алеі”. […]

Подробнее

Утульнасць — справа агульная

Даволі часта даводзіцца чуць, як браслаўчане бурчаць, што наш Браслаў саступае па дагледжанасці нават суседняй Шаркаўшчыне. Супярэчыць такому пункту погляду не буду, заўважу толькі, што за апошнія 2-3 гады па добраўпарадкаванні горада зроблена шмат. На гэтай тэме райгазета неаднаразова акцэнтавала ўвагу чытачоў, таму і паўтарацца не мае сэнсу, тым больш что заасфальтаваныя вуліцы, пракладзеныя тратуары, […]

Подробнее

Поспех зноў на баку педагогаў

Не так даўно на старонках нашай газеты апавядалася пра спартакіяду сярод работнікаў прамысловай сферы раёна. Аналагічнае мерапрыемства для супрацоўнікаў арганізацый і ўстаноў сферы сацыяльнай прайшло ў мінулую суботу. На жаль, колькасць каманд-удзельніц жадала быць большай. Удзелам у мерапрыемстве адзначыліся Браслаўская ЦРБ, ЦБП № 205 “Беларусбанка”, РВПС і аддзел адукацыі райвыканкама. Дарэчы, прадстаўнік апошняга і ўздымаў […]

Подробнее

Цуд чароўнай вышыўкі

Каб знайсці справу па душы, неабходны здольнасці, цярплівасць і жаданне сваімі рукамі рабіць прыгожае. Такімі якасцямі і валодае Жанна Станкевіч з Далёкіх. Увесь вольны час маладая дзяўчына праводзіць за сваім шматгадовым захапленнем – вышыўкай. З дзяцінства яе ўвагу прыцягвалі цудоўныя вышываныя карціны, вязаныя сурвэткі суседак і знаёмых жанчын. Але паспрабаваць стварыць такую прыгажосць сваімі рукамі […]

Подробнее

З лічбамі – на ты

Адной з важнейшых прафесій у нашы дні лічыцца прафесія бухгалтара. Кожнае сучаснае прадпрыемства ці арганізацыя не ўяўляюць свайго функцыяніравання без спецыяліста абазначанай сферы дзейнасці. У розных галінах эканомікі бухгалтарскі ўлік мае свае асаблівасці, з якімі штодзень даводзіцца сутыкацца. – Работа вельмі адказная, спецыфічная. Раз за разам даводзіцца паглыбляцца ў тонкасці прафесіі, вучыцца новым павевам сучаснага […]

Подробнее

На карысць пасажырам

У райвыканкам 27 сакавіка паступіў калектыўны зварот ад жыхароў нашага горада. У ім акцэнтавалася ўвага на тое, што ў сувязі з плануемымі зменамі ў раскладзе руху ранішняга рэйса гарадскога аўтобуса па маршуце №3 (турбаза-льнозавод) пасажыры не змогуць своечасова прыбываць да месца працы і на заняткі ў навучальныя ўстановы. Для ўсебаковага разгляду дадзены зварот райвыканкам накіраваў […]

Подробнее

Пасяўная стартавала

Урэшце вясна дала магчымасць хлебаробам раёна вывесці на палеткі пасяўныя агрэгаты. У сераду, 24 красавіка, сяўбу яравых культур пачалі ў сямі гаспадарках. Менавіта з гэтага дня і пачнецца адлік сёлетняга веснавога прыпару ў гонцы з капрызамі прыроды за будучы ўраджай. І будзе ён напружаным, бо спрыяльнага для сяўбы часу застаецца вельмі мала. У першы дзень […]

Подробнее

Састаўляючыя здароўя нацыі

Адно з асноўных пытанняў, вынесеных на парадак дня апошняга пасяджэння райвыканкама, тычылася стану і перспектыў развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму ў раёне. Як вынікала з аналізу стану спраў у гэтай галіне, зробленым намеснікам страшыні райвыканкама Інай Лысенка, браслаўчане дастаткова актыўна займаюцца фізкультурай і спортам і для гэтага ў іх ёсць магчымасці. У 19-і групах […]

Подробнее

З пытаннямі пра набалелае

На прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Мечыслава Морхата і начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Сяргея Новікава, пра які жыхары раёна былі загадзя праінфармаваны праз раённую газету, прыйшлі са сваімі набалелымі пытаннямі дзве жанчыны. Гісторыя адной з іх цягнецца ўжо з 2004 года. В. Аляксеева звярталася […]

Подробнее

ЮІДаўцы за бяспеку руху

Кожную вясну ў нашым раёне праводзіцца конкурс “Юных інспектараў дарожнага руху”. Вучні школ раёна цэлы год рыхтуюцца да гэтай падзеі: вучаць правілы дарожнага руху, практыкуюцца ў аказанні медыцынскай дапамогі, трэніруюцца ў фігурным кіраванні веласіпедам. І не дарэмна, бо пераможца становіцца не толькі лепшым у раёне, але і прадстаўляе яго на рэгіянальным і абласным этапах. Вось […]

Подробнее

Інтэлектуальныя баталіі

Адкрыты міжраённы турнір па інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг” сярод працуючай моладзі прайшоў у мінулую пятніцу ў Паставах. Акрамя гаспадароў мерапрыемства, удзел у ім прынялі каманды з Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Браслаўшчыну на інтэлектуальных спаборніцтвах прадстаўлялі 2 каманды па 6 чалавек: моладзь з гарадскіх працоўных калектываў і прадстаўнікі маладога пакалення, якія працуюць у сельгаспрадпрыемствах. […]

Подробнее

Квітней, планета!

Пад такім дэвізам напачатку мінулага тыдня ў Ахрэмаўскім дзіцячым садку прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Усе яны былі прысвечаны Сусветнаму дню Зямлі. Свята праводзіцца пад эгідай ААН штогод 22 красавіка. Асноўная яго мэта – прыцягненне ўвагі грамадства і кожнага асобнага чалавека да праблем, звязаных з захаваннем навакольнага асяроддзя. У рамках міжнароднай акцыі дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў […]

Подробнее