Дзе ж наша культура, землякі?

Калі ў інтэрнэце з’явілася першая інфармацыя пра адкрыццё ў горадзе кафэ “Канюшына”, нехта адразу ў каментарыях напісаў: “Хутка яно ператворыцца ў такую ж установу, як і “Сузор’е”. А ў панядзелак мне давялося пераканацца, як ператвараюцца нашы кафэ, рэстараны, словам, аб’екты грамадскага харчавання ў “забягалаўкі”, не пабаюся гэтага слова. Мы ўсе ў свой час радаваліся адкрыццю […]

Подробнее

Інвестыцыі. Інавацыі. Перспектывы.

Міжнародны форум “Інвестыцыі. Інавацыі. Перспектывы” прайшоў 6-7 лютага ў Віцебску ў бізнес-цэнтры “Марка Сіці”. Гэта адно з буйных мерапрыемстваў у Беларусі ў сферы энергазберажэння. Мэта яго – дэманстрацыя інвестыцыйнага патэнцыялу Віцебскага рэгіёну, прасоўванне інавацыйных праектаў, сучасных дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій, у тым ліку ў сферы будаўніцтва, энергетыкі, энергазберажэння, аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстання аднаўляльных крыніц […]

Подробнее

На прыз “Б/З”

Стала добрай традыцыяй штогод у лютым праводзіць турнір па валейболе на прыз газеты “Браслаўская звязда”. Сёлета ён прайшоў 8 лютага ў ДЮСШ. Удзел у турніры “35 плюс” прынялі каманды з Полацка, Верхнядзвінска і Браслава. Кажуць, што толькі ў хакей гуляюць сапраўдныя мужчыны. Аднак падчас турніру я пераканалася, што і валейбол – гульня для дастойных мужчын. […]

Подробнее

Родныя спевы над Белаю Руссю

Пад такой агульнай назвай сёлета праходзілі агляды мастацкай самадзейнасці творчых калектываў раёна. Прысвячаліся яны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Многія падрыхтавалі традыцыйныя нацыянальныя абрады – “Калядкі”, “Радзіны”, “Багач”, “Тыдзень русалак”. А вось супрацоўнікі Опсаўскага цэнтра літаратуры і адпачынку прадставілі на суд гледачоў і камісіі абрад “Вяселле”. Сцэна была аформлена ў выглядзе старажытнай вясковай хаткі […]

Подробнее

Яму проста пашанцавала

У першыя гады пасля ўводу савецкіх войскаў у Афганістан абмежаваны кантынгент, якой лічылася 40-я армія, нёс неймаверныя страты тэхнікі і жывой сілы. Тэхнікі, то няварта і шкадаваць, бо яе ў Саюзе на той час скапіласся столькі, што не ведалі, куды дзяваць, асабліва танкаў і бронетранспарцёраў, а вось тое, што ў бой кідалі неабстрэленых хлапчукоў, няхай […]

Подробнее

На абароне сям’і

З пачатку бягучага навучальнага года на Браслаўшчыне працуе новая ўстанова адукацыі – сацяльна-педагагічны цэнтр Браслаўскага раёна. Пра тое, што з сябе ўяўляе ўстанова, чым яна займаецца і чаму можа быць карыснай звычайным грамадзянам, аўтар гэтых радкоў пагутарыў з яе дырэктарам Святланай Скур’ят. — Святлана Іванаўна, раскажыце, калі ласка, пра гісторыю стварэння цэнтра. — Ні для […]

Подробнее

Далучайцеся да абмеркавання

На мінулым тыдні ў “Браслаўскай звяздзе” надрукаваны артыкул наконт сімвала Браслава. Пластылінавы макет скульптуры рыбака ўжо ёсць. Пры спрыяльным збегу абставін кампазіцыя будзе выраблена ў натуральную велічыню і размешчана недзе ў райцэнтры. Дзе? На гэтае пытанне і прапануецца адказваць браслаўчанам. Першыя меркаванні ўжо з’явіліся. Неабыякавая моладзь актыўна выказвае сваё бачанне ў інтэрнэце. Рыбалова прапануюць размясціць […]

Подробнее

Сімвал Браслава – рыбак

Конкурс на лепшы эскіз скульптурнай кампазіцыі – сімвала Браслаўшчыны, аб’яўлены аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, завяршыўся. Нагадаю, браслаўчанам прапанавалася дасылаць у райвыканкам уласныя праекты скульптур, якія б адлюстроўвалі прыродныя ці гістарычныя асаблівасці нашага краю. На жаль, людзі ўдзельнічалі ў конкурсе не надта актыўна. Тым не менш пэўныя прапановы былі, і камісія падвяла […]

Подробнее

З 2009 года працуе бухгалтарам па разліках у аддзеле адукацыі, спорту і турызму Вольга Каралюк

З 2009 года працуе бухгалтарам па разліках у аддзеле адукацыі, спорту і турызму Вольга Каралюк. За гэты час дзяўчына зарэкамендавала сябе як спецыяліст, якога ставяць у прыклад іншым. Кіраўніцтва цэніць Вольгу за адказнасць і прафесіяналізм, калегі – за ветлівасць, добразычлівасць і гатоўнасць заўжды выручыць. Фота Вячаслава Каладынскага.

Подробнее

На мінулым тыдні завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій

На мінулым тыдні, а дакладней 2 лютага, завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Як паведаміла начальнік арганізацыйна-кадравай работы Алена Палягошка, у Браслаўскі райвыканкам паступіла 285 дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісій. Найбольш іх вылучылі грамадскія аб’яднанні — 145, ці 50,9%, крыху менш грамадзяне шляхам падачы заяў — 134 (47,0%), а працоўныя калектывы […]

Подробнее

Прастора для перадвыбарнай агітацыі

Дзеля таго, каб садзейнічаць кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў наладжваць сустрэчы з выбаршчыкамі і праводзіць перадвыбарную агітацыю, Браслаўскі райвыканкам на падставе адпаведных артыкулаў Выбарчага кодэкса 3 лютага сваімі рашэннямі № 153-155 вызначыў месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, пікетавання, перадвыбарных сродкаў, а таксама месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў. Так, па-за памяшканнямі сходы з выбаршчыкамі і […]

Подробнее

У камісіі — актывістаў

На мінулым тыдні адбыўся нечарговы пленум райкама прафсаюза работнікаў АПК, на якім актыў вылучаў прадстаўнікоў ад сваёй арганізацыі ў члены ўчастковых выбарчых камісій. Як падкрэсліў старшыня раённай арганізацыі Мікалай Вялічка напярэдадні пленума праведзена вялікая работа па ўзгадненні кандыдатур на месцах. Яна вялася прынцыпова, бо стаяла задача вылучыць у выбарчыя камісіі найбольш актыўных членаў прафсаюза, адказных […]

Подробнее

Сустрэча вернікаў з ксяндзом біскупам

У асаблівы для католікаў дзень — дзень успамінаў Ахвяравання Пана і дзень кансэкраванага жыцця – вернікі браслаўскага касцёла “Нараджэння Маці Божай” сустракалі ксяндза біскупа Алега Буткевіча. На малую радзіму, дзе нарадзіўся, сталеў і адкуль пачалася яго дарога служэння Богу і людзям, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі прыехаў на сустрэчу з землякамі, каб разам з імі ўзнесці супольную […]

Подробнее

Наша «Кніга жыцця». Што ў ёй?

Па шматгадовай традыцыі на заканчэнні калядных святаў тэатральны калектыў браслаўскага касцёла запрасіў у раённы Дом культуры браслаўчан, каб паказаць ім новы спектакль «Куды ноч, туды і сон». Як і папярэднія, ён меў рэлігійную тэматыку, дзе спрадвечныя хрысціянскія каштоўнасці раскрываліся праз прызму нашага паўсядзённага жыцця, праз нашы справы, учынкі, праз празмерную самаўпэўненасць у бязгрэшнасці. Менавіта такімі […]

Подробнее

Дарогі пад пільнай увагай

Першае, з чым сутыкаецца чалавек, калі прыязджае ў новую мясціну, — гэта дарогі, а іх стан — паказчык работы дарожнай службы. На балансе ДЭУ-34 РУП «Віцебскаўтадар» 230 км дарог, якія праходзяць па тэрыторыі Браслаўскага (120 км), Шаркаўшчынскага і Міёрскага раёнаў. Трэба адзначыць, што арганізацыя абслугоўвае толькі дарогі рэспубліканскага прызначэння. Да горада і іншых населеных пунктаў […]

Подробнее

Ёсць шанс запаліць сваю зорку

Другі нацыянальны тэлеканал абвясціў пра падрыхтоўку Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2014”. Цікава, што ў гэтым годзе арганізатары маштабнага праекта вырашылі пашырыць яго фармат і арганізаваць тры шоу – “Міс Беларусь-2014”, “Місіс Беларусь-2014” і “Містэр Беларусь-2014”. У адборачных турах конкурсу “Міс Беларусь-2014” могуць прымаць удзел дзяўчаты да 24 гадоў, якія не маюць дзяцей і не былі […]

Подробнее

Афганістан як школа жыцця

Так супала, што ў класе, дзе ў свой час вучыўся воін-інтэрнацыяналіст Сяргей Шакур, цяпер знаходзіцца музей, прысвечаны памяці афганскай вайны. Тады малады браслаўчанін яшчэ не ведаў, што лёс крэпка звяжа яго з тымі страшнымі падзеямі. У армію хлопец прызваўся з Лепеля, дзе вучыўся ў гідратэхнічным тэхнікуме. Было гэта вясной 1987 года. Адразу трапіў у Барысаў. […]

Подробнее

Сітуацыя пад кантролем

Ужо больш за два тыдні нас не адпускае мароз. Тэмпература стабільна апускаецца да -20оС і ніжэй. Як у такіх умовах працуюць браслаўскія камунальнікі, каб забяспечыць жыхароў і прамысловасць раёна цяплом і вадой? Адказ на пытанне шукаў аўтар гэтых радкоў. Як паведаміў намеснік дырэктара КУП ЖКГ “Браслаў-камунальнік” па цеплаэнергетыцы Міхаіл Басюк, сітуацыя спакойная і знаходзіцца пад […]

Подробнее

Прызванне хлопца – гісторыя

Дзевяцікласнік Дрысвяцкай сярэдняй школы Валянцін Любінскі сёлета вярнуўся з абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі з дыпломам другой ступені. Хлопец выступаў за 10 клас і пераўзышоў у гэтым інтэлектуальным спаборніцтве многіх старэйшых школьнікаў гімназій і школ Віцебскай вобласці. Ён вось ужо некалькі гадоў мэтанакіравана ідзе да перамогі, і сёлета яна як ніколі блізка. Напрыканцы сакавіка […]

Подробнее

Акажам дапамогу

Адна з залаў экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея прысвечана Браслаўшчыне ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Часта наведвальнікі цікавяцца лёсам многіх экспанатаў, пытаюцца, дзе цяпер знаходзіцца ўсім вядомы кулямёт «Максім», ракетніца, пісталеты фірмы «Егер» , пісталет-кулямёт Шпагіна і іншы ваенны рыштунак. На жаль, зараз мы не маем магчымасці паказаць наведвальнікам гэтыя каштоўныя экспанаты па прычыне неадпаведнасці залы тэхнічным […]

Подробнее