Тыдзень лесу прайшоў з карысцю

Штогод вучні Чэрнеўскай школы прымаюць удзел у тыдні лесу. І сёлета таксама падчас яго правядзення прайшло шмат запамінальных і карысных мерапрыемстваў. Так, члены аб’яднання «Школьнае лясніцтва» вялі гутарку пра значэнне лесу ў жыцці кожнага чалавека, пазнаёміліся з цікавымі фактамі падчас прэзентацыі «Лес — лёгкія планеты». Некалькі гадоў запар вучні школы супрацоўнічаюць з Барунскім лясніцтвам. Гэта […]

Подробнее

Жадаюць быць лідарамі

Сёлетнюю пасяўную хлебаробы КУСП «Відзаўскі» пачалі 3 красавіка. Праўда, гэта былі спробныя выезды на палеткі, дзе правяралася надзейнасць адрамантаваных зімой прычапных агрэгатаў, ды і разгон нельга было набраць, бо глеба да сяўбы паспела толькі на ўзгорыстых участках. Гэты этап пройдзены, і ў работу задзейнічалі комплексны механізаваны атрад. У раённай зводцы пра ход веснавых палявых работ […]

Подробнее

Тэатральныя перамогі браслаўчан

З добрым настроем вярнуліся артысты народнага тэатра раённага Дома культуры з абласнога свята “Тэатральная вясна”, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета яно праходзіла ў Глыбокім. На сцэне мясцовага РДК дэманстравалі сваё акцёрскае майстэрства каля 20 творчых калектываў. Нашы артысты паказвалі п’есу “Не пакідай мяне”. Браслаўчане неаднойчы бачылі гэты спектакль. Спадабаўся ён журы і […]

Подробнее

Сем “я” Ядзялаў

Ёсць у вёсцы Ёдлавічы дом, які істотна выдзяляецца сярод астатніх. На сценах – прыгожыя пейзажы, якімі гаспадары ўпрыгожылі сваё жыллё летась, тэрыторыя дагледжана. З вясны і да позняй восені вакол буяюць кветкі. І жыве ў гэтым доме цудоўная шматдзетная сям’я. Нядаўна Людміла і Мікалай Ядзялы ўдзельнічалі ў раённым конкурсе на лепшую шматдзетную сям’ю і сталі […]

Подробнее

Сустрэча з аматарамі паэзіі

Мясцовыя паэты з аматарскага аб’яднання “Ветразь надзеі” нядаўна завіталі з сяброўскім візітам у аддзяленне кругласутачнага знаходжання для адзінокіх састарэлых і інвалідаў у Баруны. Сустрэча ладзілася па ініцыятыве мясцовага бібліятэкара Людмілы Барун. Яна ж і распачала мерапрыемства ўступным словам пра ролю паэзіі, творчасць землякоў. А затым мясцовыя паэты чыталі вершы. Наведвальнікі ўстановы з задавальненнем слухалі творы […]

Подробнее

Браслаўчане ўбаку не засталіся

Мінулую суботу без перабольшвання можна назваць рэспубліканскім днём генеральнай уборкі. У Беларусі 12 красавіка праводзіўся агульнанацыянальны суботнік. Сёлетняя асаблівасць яго заключаецца ў тым, што ўсе заробленыя грошы не будуць дзяліцца паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі, а ўсе накіруюцца на будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі на базе РНПЦ анкалогііі і радыялогіі. На яго ўзвядзенне ўжо накіравана […]

Подробнее

Дом без насілля

У розных краінах свету выпадкі сямейнага насілля адбываюцца ва ўсіх сацыяльных групах незалежна ад матэрыяльнай забяспечанасці, адукаванасці і грамадскага становішча. Наша дзяржава стала першай на постсавецкай прасторы, дзе заканадаўча былі закладзены асновы прафілактыкі канкрэтных відаў правапарушэнняў, у тым ліку і ў сферы сямейна-бытавых адносін (закон “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”). У адпаведнасці з гэтым […]

Подробнее

Юбілей грамадскага таварыства

Наша сучаснае імклівае жыццё нават для здаровага чалавека тоіць у сабе мноства нечаканасцей. А што казаць людзям фізічна абмежаваным у сваіх дзеяннях. Асабліва неабароненыя ў гэтым плане інваліды па зроку, бо 90 % інфармацыі чалавек атрымлівае дзякуючы зроку. У гэтым годзе грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» адзначае 90 гадоў са дня свайго заснавання. […]

Подробнее

Акрыленыя поспехам

У школе можна вучыцца па-рознаму. Нехта з нецярпеннем чакае апошняга званка, каб атрымаць атэстат ды пайсці ў самастойнае жыццё, іншыя старанна зубраць кожнае правіла, каб атрымаць добрую адзнаку. А трэція не толькі выдатна спраўляюцца са школьнай праграмай, але і выходзяць на новы, больш высокі ўзровень, кожны дзень і кожную гадзіну падымаючыся на новую прыступку ў […]

Подробнее

Рыхтуемся да свята

Імкліва бяжыць час, не паспееш азірнуцца, як зноў наша Браслаўшчына рыхтуецца сустрэць на сваёй зямлі гасцей і ўдзельнікаў фестывалю «Браслаўскія зарніцы», які сёлета пройдуць пад агульнай назвай «Браслаў — горад сяброўства і партнёрства». Першы дзень свята, 30 мая, будзе прымеркаваны да Дня абароны дзяцей. Як паведаміла член аргкамітэта Ірына Угарэнка, у гэты дзень на пляцоўцы […]

Подробнее

Дзеля дабрабыту раёна

Па распараджэнні старшыні райвыканкама 5 красавіка ў раёне праводзіўся суботнік, мэтай якога ставілася добраўпарадкаванне райцэнтра і населеных пунктаў, могілак, мемарыяльных комплексаў, месц пахаванняў воінаў і партызан, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторый прадпрыемстваў і ўстаноў, месц масавага адпачынку. Трэба сказаць, што браслаўчане з разуменнем аднесліся да аб’яўленага мерапрыемства і прынялі ў ім самы […]

Подробнее

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэспублікі праводзіць акцыю

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэспублікі праводзіць акцыю па папярэджванні пажараў і гібелі на іх людзей. У рамках яе ў актавай зале нацыянальнага парка адбылася сустрэча работнікаў узгаданай арганізацыі і філіяла Глыбоцкага МКК «Браслаўскі малаказавод» з начальнікам абласнога ўпраўлення МНС Васілём Чэканам. Для прысутных былі паказаны два відэаролікі па пажарнай бяспецы, затым В. Чэкан расказаў пра […]

Подробнее

Міс Дзюймовачка

На заканчэнне тыдня дзіцячай кнігі і музыкі, школьных канікулаў у Ахрэмавецкім цэнтры нацыянальнай культуры правялі конкурс “Міс Дзюймовачка”. Удзел у ім прынялі пяць дзяўчынак – Аня Баравік, Паліна Свікліс, Яраслава Сцепавая, Вікторыя Молакава і Валерыя Крот. Кожная з іх была адметная сваёй арыгінальнасцю, непаўторнасцю, уменнем заваражыць публіку. Дзяўчынкам трэба было праявіць сябе ў розных конкурсах […]

Подробнее

Дача для ўдачы

Веснавая пара для многіх асацыіруецца з работамі на дачы. Магчыма, для некага яны нічога не вартыя, а для іншых дача – гэта дапаможны сродак для існавання. Карэспандэнт газеты Зінаіда Палулех пацікавілася ў некаторых браслаўчан, дзеля чаго ім патрэбна дача. Сяргей Струнгевіч, старшыня садоўніцкага таварыства “Хомкаўшчына”: — У нашым таварыстве больш за 130 садоўніцкіх участкаў. На […]

Подробнее

Моладзь за бяспечнасць дарожнага руху

У мінулую суботу ў ЦДіМ прайшоў першы этап раённага конкурсу школьных агітбрыгад «Моладзь за бяспечнасць дарожнага руху». Перад удзельнікамі стаяла няпростая задача — за дзесяць мінут расказаць пра карысць ведаў правілаў дарожнага руху. Хочацца адзначыць, што ўсе пяць каманд пастараліся зрабіць сваё выступленне яскравым, цікавым і запамінальным. Юідаўцы наглядна паказалі, да чаго можа прывесці невыканане […]

Подробнее

Бібліятэка стала другім домам

Такімі словамі на выніковым пасяджэнні работнікаў устаноў культуры пачала свой даклад бібліятэкар з Відзаў Галіна Кандратовіч. Мы часта іх вымаўляем. Але сэнс, які ўкладвае ў гэтыя словы Галіна Іванаўна, прамы, шчыры і без кроплі іроніі. Кожны дзень 27 гадоў запар яна спяшаецца ў свае кніжныя ўладанні, дзе яе чакаюць сапраўдныя і правераныя часам сябры — […]

Подробнее

Дзякуй, хлопчыкі!

Перавулак Турыстычны, на якім я жыву, часткова забудаваны паабапал вуліцы, а часткова да яго ўшчыльную падступае лясны масіў. Жыхары па меры сіл заўсёды імкнуцца прыбіраць паласу лесу насупраць дамоў, а вось глыбей — не заўсёды атрымліваецца. Асабліва засмечанай пасля зімы бывае ўскраяк ля дарогі, якая праходзіць уздоўж агароджы турбазы «Браслаўскія азёры». Усё збіраліся з суседзямі […]

Подробнее

Каледж — кузня кадраў для раёна

Забеспячэнне рабочымі кадрамі, стварэнне магчымасцей для замацавання моладзі ў раёне, пошук альтэрнатыў развіцця ў гэтым накірунку — такія і іншыя пытанні разглядаліся на традыцыйным дні адкрытых дзвярэй у рамках плана мерапрыемстваў прафарыентацыйнай работы, які адбыўся ў Відзаўскім каледжы. На сустрэчы абмяркоўвалі падыходы па тэме «Пра сумесную работу ўстаноў прафесійна-тэхнічнага навучання і аддзела адукацыі па забеспячэнні […]

Подробнее

Узаемнае свята брацкіх народаў

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка, з’яўляецца вельмі значнай падзеяй у жыцці двух брацкіх народаў. У абедзьвюх краінах гэтаму святу прысвячаецца шмат разнастайных мерапрыемстваў. Таму лагічна, што і адзіны дзень інфармавання насельніцтва ў сакавіку быў прысвечаны тэме Саюзнай дзяржавы. На сустрэчы з супрацоўнікамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі старшыня райвыканкама Сяргей […]

Подробнее

Гадзіна Зямлі

29 сакавіка, з 20.30 да 21.30 гадзін Беларусь далучыцца да буйнейшай экалагічнай акцыі, назва якой вынесена ў загаловак гэтага артыкула. У гарадах патушаць падсветку будынкаў, будуць праведзены акцыі для прыцягнення ўвагі да праблем змянення клімату. Ініцыятар яе ў Беларусі — таварыства экалагічных арганізацый «Зялёная Сетка» падтрымліваюць якое Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і […]

Подробнее