Трапілі ў другі тур

Главное

IMG_8427 (Small)Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з аддзелам адукацыі спорту і турызму райвыканкама і грамадскім аб’яднаннем БРСМ падвялі вынікі першага тура рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак па экалагічнай тэматыцы. Усяго сёлета на суд жуды было даслана 50 работ.
Па ўмовах конкурсу творчасць юных прапагандыстаў аховы прыроды ацэньвалася аа дзвюх ўзроставых групах — ад 3 да 5 і ад 6 да 10 гадоў.
У першай узроставай групе лепшым малюнкам быў прызнаны твор Любы Лях і Веранікі Данілавай з Пагашчанскага дзіцячага сада. Другое месца заняла Ліза Шляцкая з ясляў-сада № 3 г. Браслава.
У старэйшай узроставай групе прысвечана па два першых, два другіх і два трэціх месцы: Тоне Шыдлоўскай (Браслаўская школа-сад) і Веры Міхайловіч (Опсаўская сярэдняя школа-сад) (І-е), Веры Папакуль (цэнтр дзяцей і моладзі) і Еве Бейнар (Опсаўская сярэдняя школа-сад) (ІІ-е), Вікторыі і Ксеніі Марціновіч (СШ № 2), Насці Храпан (Опсаўская сярэдняя школа-сад) (ІІІ-е).
Дадаткова журы адзначыла высокі мастацкі ўзровень работ Іры Халімоненка (Опсаўская сярэдняя школа-сад), Мілены Ушак і Рыты Аўчынка (Друйскі дзіцячы сад).
Малюнкі пераможцаў конкурсу накіраваны ў Віцебск, а юныя мастакі атрымаюць дыпломы нашай установы.

Соф’я Александровіч, вядучы спецыяліст РІПРіАНА.
Фота Вольгі Патаповіч.
Юная мастачка Ліза Шляцкая.