Прэзідэнт пра праверку гатоўнасці ва Узброеных Сілах: «Яна будзе праходзіць да вясны»

Новости
Праверка гатоўнасці ва Узброеных Сілах будзе праходзіць да вясны. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях стварэння адукацыйнага цэнтра па падрыхтоўцы кадраў перспектыўных напрамкаў.

Прэзідэнт нагадаў, што цяпер праводзіць праверку Узброеных Сіл. «Яна будзе праходзіць у гэтых сур’- ёзных умовах да вясны», – сказаў ён.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяпер проста страчваюць розум ад беспілотных лятальных апаратаў. «Цэлыя заводы, фабрыкі штампуюць. І не толькі ўкраінцы і расіяне, якія сёння з іх дапамогай ваююць. І яны даволі эфектыўна ваююць», – заўважыў лідар беларускай дзяржавы.

Тым не менш Прэзідэнт задаецца наступным пытаннем: ці вельмі дапамогуць Беларусі беспілотныя лятальныя апараты, калі браць ваенныя дзеянні? «Вельмі яны нам дапамогуць у лясіста-балоцістай мясцовасці? Асабліва ў лясістай. У стэпе, пустыні ўсё як на далоні: «птушачку» (размова пра БПЛА. – Заўвага БелТА) запусціў, цэль знайшлі – атакуем, нічога не перашкаджае. А як у лесе? Зноў жа, гэта мае разважанні», – падкрэсліў ён.

Маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачалася яшчэ 16 студзеня. Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі яе ход. Выпрацавана новая сістэма, пры якой Прэзідэнт, абмінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб, прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці. Першачарговая мэта такой праверкі – убачыць аб’ектыўную карціну. Менавіта таму мерапрыемствы маюць раптоўны характар. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.