На базе нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» правялі раённы семінар для ідэалагічных работнікаў

Новости
Семінар-нарада ідэалагічных работнікаў розных арганізацый і прадпрыемстваў Браслаўшчыны прайшоў на базе ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»». Узначалілі яго намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Наталля Спірыдонава.

Ідэолагі спачатку абмеркавалі пытанні аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі Браслаўскага раёна, выпадкі махлярства і кіберзлачынства, процідзеянне распаўсюджванню наркатычных сродкаў сярод насельніцтва. Лічбы і факты ў гэтай сферы даходліва прывёў прысутным начальнік Браслаўскага РАУС Аляксандр Мядзелка. Ён заклікаў тлумачыць работнікам небяспеку кіберзлачынстваў, праводзіць у калектывах размовы пра тое, што трэба быць пільнымі ў месенджарах і пераправяраць інфармацыю, якая на іх паступае.

Яшчэ адну важную тэму – правядзенне індывідуальных прафілактычных работ з абавязанымі асобамі – агучыла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Лапко. Дзейнасць раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» асвятліла яе старшыня Ірына Мацук, якая таксама падзякавала за фінансавую падтрымку і праанансавала некаторыя запланаваныя мерапрыемствы.

Асаблівы акцэнт на семінары быў зроблены на арганізацыі ідэалагічнай работы ў калектыве. Пра тое, як выбудавана гэтая сістэма ў ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»», паведамілі намеснік генеральнага дырэктара Юлія Паўлоўская і спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Таццяна Трухан.

Актыў таксама абмеркаваў мерапрыемствы ў раёне, удзел у іх прадстаўнікоў арганізацый. Завяршыўся семінар падвядзеннем вынікаў працы за першы квартал і экскурсіяй па будынку нацыянальнага парка і дрэваапрацоўчых цэхах. ■