«Выдатная нагода праявіць неабыякавасць да малой радзімы». Браслаўчане пра раённы суботнік

Год качества
Першы ў гэтым годзе раённы суботнік правялі на Браслаўшчыне 23 сакавіка. Па традыцыі яго прымеркавалі да заканчэння зімы, работы арганізавалі адпаведныя. Калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, зводныя брыгады, актывісты грамадскіх арганізацый і проста неабыякавыя грамадзяне шчыравалі на ўборцы населеных пунктаў ды вытворчых аб’ектаў ад зімовага бруду, зграбалі мінулагодняе лісце і апалую ігліцу, рэзалі і вывозілі хмызняк і іншае. Многія ўнеслі свой уклад у рэалізацыю ініцыятывы непасрэдна на працоўных месцах.

Адной з найбольш масавых пляцовак
суботніка стала Замкавая гара. У асноўным
тут шчыравалі работнікі культуры.


Працоўная моладзь прывяла ў парадак парк
па вуліцы Булойчыка.


Зводная брыгада «Браслаў-камунальніка» і
АТП-18 на разборцы рэшткаў згарэлага дома
па вуліцы Каралёва райцэнтра. Дарэчы,
гэтая работа праводзілася ў якасці рэакцыі
на адпаведны зварот грамадзян.


Актыў Браслаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»
не толькі паказаў прыклад у арганізацыі работ па навядзенні парадку на зямлі,
а і стаў сапраўдным упрыгажэннем агульнай справы.


Людміла ХІЛЬКО, браслаўчанка: – Мяркую, усім падабаецца, калі навокал прыгожа і дагледжана. І як вялікі шлях пачынаецца з маленькага кроку, так і парадак у рэгіёне і нават краіне пачынаецца з нас саміх. Мы імкнёмся ўтрымліваць у належным стане свой дом. Дык чаму ж не зрабіць тое ж самае са сваім дваром, са сваёй вуліцай, са сваім горадам? Раённы суботнік – выдатная нагода праявіць неабыякавасць да малой радзімы. Думаю, кожны ў стане ўнесці пасільны ўклад у агульную справу.