Лукашэнка: «Мы павінны зрабіць усё, каб новае пакаленне, якое прыйдзе да ўлады, ішло акуратна, нічога не ламаючы»

Год качества
У Беларусі трэба акуратна выбудаваць сістэму прыходу да ўлады новага пакалення. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Беларусі.

«Часта мне задаюць пытанне, ці задаволены я тым, што мы зрабілі, пабудавалі. Я задаволены. Упэўнены, і вы задаволены. Мы пабудавалі, як умелі, як маглі. Мы шчыра ставіліся да гэтага будаўніцтва. Прыйдуць новыя людзі – зробяць лепш, магчыма. І наша пакаленне павінна зрабіць усё, каб новае пакаленне, якое прыйдзе да ўлады, ішло акуратна, нічога не ламаючы», – дадаў Прэзідэнт.

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пагаварылі па тэлефоне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік нашай дзяржавы ад імя ўсяго беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў расійскага калегу з пераканаўчай перамогай на выбарах.

Таксама Прэзідэнты абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін і сітуацыю ў рэгіёне.

Падрыхтоўка да правядзення першага пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу стала тэмай нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод удзельнікаў нарады – кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі і начальнік сакратарыята УНС.

Гаворачы пра розныя арганізацыйныя моманты пры падрыхтоўцы да правядзення УНС, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў асаблівае значэнне і статус маючага адбыцца мерапрыемства, бо гэта будзе хоць і сёмы Усебеларускі народны сход, але яго першае пасяджэнне ў новай якасці, зафіксаванай у абноўленай Канстытуцыі. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.