Прэзідэнт падпісаў Указ, накіраваны на падтрымку маладых спецыялістаў

Новости

У Беларусі неабходна інтэнсіўна і эфектыўна асвойваць радовішчы, здабываць і перапрацоўваць карысныя выкапні. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка на нарадзе аб стане і развіцці мінеральна-сыравіннай базы рэспублікі, нарошчванні геолагаразведачных работ, у тым ліку па вуглевадароднай сыравіне.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў тры драйверы росту, якія дадуць магчымасць краіне развівацца далей: імпартазамяшчэнне, экспарт і эфектыўнасць.
Асобную ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на недапушчальнасць неабгрунтаванага пасрэдніцтва, а таксама ўвозу ў краіну той прадукцыі, якая ўжо вырабляецца ў Беларусі. Асаблівы акцэнт Аляксандр Лукашэнка зрабіў на ўзмацненні якасці работы.

У дзяржавы і праваслаўнай царквы шмат агульных інтарэсаў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 сакавіка на сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што цяперашняя сустрэча мае вялікае значэнне ў сучасных геапалітычных умовах і напярэдадні важных палітычных падзей унутры краіны.

Кіраўнік беларускай дзяржавы 14 сакавіка падпісаў Указ № 95, якім удасканальваецца прадастаўленне маладым спецыялістам і моладзі ва ўзросце да 31 года льготных крэдытаў на набыццё хатняй маёмасці.
У адпаведнасці з дакументам павялічаны максімальны памер крэдытавання з Br5,5 тысячы да Br12,2 тыс. Пашыраны пералік даступных да набыцця ў крэдыт тавараў (цяпер ён уключае ўсе тавары беларускай вытворчасці). ■

Паводле матэрыялаў БелТА.