Аляксандр Лукашэнка даў даручэнні па забеспячэнні неабходнага асартыменту ў гандлёвых аб’ектах малых населеных пунктаў

Новости
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам урада і Адміністрацыі Прэзідэнта даў даручэнні па забеспячэнні неабходнага асартыменту ў гандлёвых аб’ектах малых населеных пунктаў.

«Хачу папярэдзіць урад, што скідак ніякіх не будзе ў плане забеспячэння нармальнай сітуацыі ў пераднавагоднія і перадкалядныя святы. Не павінна быць ніякіх праблем з прадуктамі харчавання для нашых людзей, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Слухайце, калі б чагосьці не хапала. Усяго хапае. Толькі наша распарадчасць. Асабліва – малыя гарады, аграгарадкі і вёскі. Гэта нашы людзі. Гэта небагатыя людзі. Яны павінны ўсім быць забяспечаны. Святы павінны быць не толькі для начальнікаў, жыхароў Мінска і буйных гарадоў. Святы павінны быць для ўсіх».

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў: апошнім часам у яго адрас паступаюць адпаведныя скаргі ад людзей. «Я разумею, раблю скідку на ўсякія абставіны. Але звяртаецца нямала людзей, якія скардзяцца на забеспячэнне самым неабходным. Яшчэ раз кажу, я раблю скідку: нешта не спадабалася, настрой дрэнны – з дапамогай інтэрнэту звярнуліся да Прэзідэнта. Але дыму без агню не бывае», – адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 381 «Аб лічбавым развіцці». Дакумент накіраваны на рэалізацыю і фінансаванне мерапрыемстваў, пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця.

Асноўным падыходам у лічбавізацыі краіны да 2030 года стане стварэнне і выкарыстанне лічбавых платформ. Указам зацверджаны прыярытэтныя сферы іх укаранення і фінансавання праектаў па «лічбе»: прамысловасць, адукацыя, ахова здароўя, транспарт, сувязь, будаўніцтва, сельская гаспадарка, гандаль, дзяржаўная статыстыка, экалогія, жыллёва-камунальная гаспадарка, дзяржаўнае кіраванне, а таксама сацыяльна-працоўная сфера.

Вызначана, што да 2030 года ў электронную форму будзе пераведзена пераважная большасць найбольш запатрабаваных адміністрацыйных працэдур. ■

Па матэрыялах БелТА