Categories: Новости

Вячаслаў Грышчанка сустрэўся з калектывам філіяла ДРБУ-142

Харчовая бяспека і імпартазамяшчэнне сталі асноўнымі тэмамі для размовы ў рамках сустрэчы інфармацыйнай групы старшыні райвыканкама Вячаслава Грышчанкі з калектывам філіяла ДРБУ-142.

Як расказала намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Алена Бабінская, у Беларусі пытанням забеспячэння ўласнымі таварамі, асабліва харчовай групы, надаецца надзвычайна вялікая ўвага. «Сёння наша краіна вырабляе ўсё неабходнае, каб адчуваць сябе спакойна, харчовая бяспека ў цэлым забяспечана», – адзначыла яна.

Больш за тое, у нас існуе сістэма мер па стрымліванні цэн на сацыяльна значныя пазіцыі, а ў апошні час і ўвогуле ўведзены мараторый на іх рост.

На гэтым фоне Беларусь мае адносна высокія сусветныя рэйтынгі па вырабе шэрагу прадуктаў харчавання. Гэта дазваляе не толькі закрываць уласныя патрэбы, але і актыўна прадаваць за мяжу. Паводле слоў Алены Бабінскай, аб’ём экспарту прадуктаў харчавання ў Беларусі цяпер перавышае $7 млрд у год і працягвае расці. У гэтым плане мы гандлюем больш чым са 100 краінамі свету, але ў асноўным – з Расійскай Федэрацыяй.

Што тычыцца імпартазамяшчэння, то адпаведная беларуская дактрына прадпісвае нам вырабляць да 80 працэнтаў неабходных тавараў самастойна. Да гэтай лічбы мы пакуль толькі імкнёмся, але за стратэгічныя накірункі, што называецца, можна быць спакойным. «Ва ўмовах санкцый беларуская вытворчасць змагла перабудавацца, сёння працуе стабільна і нават наладжвае новыя сувязі», – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама.

Пра бягучы стан спраў у сферы добраўпарадкавання г. Браслава і сельскіх населеных пунктаў рэгіёна прысутным расказаў намеснік дырэктара мясцовага жыллёва-камунальнага прадпрыемства Кірыл Каштальян. Галоўны санітарны ўрач раёна Вольга Рудакова нагадала дарожнікам пра важнасць фарміравання калектыўнага імунітэту супраць найбольш актуальных рэспіраторных захворванняў.

Вячаслаў Грышчанка, звяртаючыся тым часам да працаўнікоў упраўлення, заўважыў, што работа дарожнікаў заўсёды на вачах ва ўсіх, а таму ад яе якасці залежыць і ацэнка людзьмі не толькі канкрэтнай сферы, але і дзейнасці рэгіянальнай улады ў цэлым. «Чым лепей вы працуеце, тым менш крытычных заўваг паступае і ў наш адрас», – звярнуў увагу кіраўнік раёна. Разам з тым ён рэзюмаваў, што сур’ёзных пытанняў да дарожнай арганізацыі і яе работы няма.

У сваю чаргу дарожнікі не засталіся проста слухачамі і актыўна задавалі цікавячыя іх пытанні. Так, гаворка ішла пра стан дарожнага пакрыцця, тратуараў і абочын на вуліцах Ленінскай, Дрывяцкай, Савецкай і Кірава ў Браславе, пэўныя нязручнасці для жыхароў суседніх дамоў ад дзейнасці рытуальнай залы, неабходнасць прачысткі канала паміж азёрамі Навята і Дрывяты, праблему зарастання прыбярэжных палос трыснягом і іншае.

Вячаслаў Грышчанка запэўніў, што агучаныя праблемы будуць вывучаны, а па ўсіх зваротах падрыхтуюць кампетэнтныя адказы: адпаведныя службы ўжо атрымалі заданні. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ
admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

6 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

6 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

7 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

8 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

8 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

8 часов ago