У Браславе 8 кастрычніка пройдзе традыцыйны восеньскі кірмаш

Новости
Традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш адбудзецца ў Браславе ў суботу, 8 кастрычніка. Мерапрыемства пройдзе ў Леснічоўцы з 7 да 12 гадзін.

У праграме:

– выстаўка-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі;

– конкурс «Прысмакі на калодзе»;

– забаўляльная праграма «Чым багаты, тым і рады». Будуць працаваць гандлёвыя рады і спартыўныя пляцоўкі.

У раёне правядзення кірмашу абмяжуюць рух аўтатранспарту. Зменіцца і парадак руху гарадскіх аўтобусаў: на дзве гадзіны даўжэй, чым звычайна, будзе курсіраваць аўтобус па маршруце № 4 – з 6.00 да 13.00. ■

Аргкамітэт