Categories: Отдых

Абраз Маці Божай Друйскай вярнуўся на сваю гістарычную радзіму пасля 80-гадовага перапынку

У мінулую суботу было шматлюдна ў касцёле Найсвяцейшай Троіцы ў Друі. Мноства вернікаў каталіцкай парафіі пажадалі асабіста далучыцца да вялікай духоўнай падзеі – вяртання на сваё гістарычнае месца адной з найстарэйшых святыняў Браслаўшчыны ў выглядзе абраза Маці Божай Друйскай, якая на працягу 80-ці гадоў захоўвалася ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай у Ідолце Міёрскага раёна.

Пробашч друеўскага касцёла, доктар біблійных навук Сяргей Сурыновіч расказвае, што цудоўны абраз Маці Божай Друйскай XVII ст. быў прывезены ў населены пункт з Вільні ў канцы гэтага ж стагоддзя і першапачаткова знаходзіўся ў драўляным касцёле Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі. Выява з’яўляецца копіяй абраза Маці Божай з патрыяльхальнай базылікі Santa Maria Maggiore. Рымскі абраз намаляваны на кедравай дошцы ў тэхніцы энкаўстыкі (з выкарыстаннем воску), пэўна, евангелістам Лукой.

Пасля пабудовы дамініканскага мураванага касцёла ў Друі пад тытулам Апекі Маці Божай і яго асвячэння ў 1779 годзе абраз быў змешчаны ў галоўным алтары новай святыні. Пасля закрыцця дамініканскага касцёла і кляштара царскімі ўладамі выяву перадалі ў касцёл Святой Троіцы.

У 1943 годзе фашысцкія захопнікі адабралі гэты храм і ператварылі яго ў цэнтр карных экспедыцый. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, дзесьці ў 1947 годзе, касцёл зачынілі савецкія ўлады. Прыблізна ў гэтым прамежку часу абраз Маці Божай Друйскай быў перавезены для яго бяспекі ў ідолтаўскі храм.

Сяргей Сурыновіч кажа, што багародзічны абраз ад самага пачатку сваёй прысутнасці ў Друі быў шанаваны вернікамі і славіўся шматлікімі цудамі. Сведчанні, занатаваныя ў 1755 годзе, падаюць наступныя звесткі пра гэты друйскі цудоўны абраз: «Людзей, што моляцца, сэрцы ўзмацняе, пабуджае да набажэнства і шанавання, таксама праз ахвяраваныя яму срэбраныя шыльды, аздобленыя скіпетрам, сукенкаю, месяцамі і анёламі ды срэбранымі каронамі». Асаблівы культ абраза прыпадае на XVIII ст., зафіксаваны шматлікія сведчанні цудаў аздараўлення ды ацалення вернікаў, якія звярталіся па сваіх патрэбах да Багародзіцы перад друйскім абразом Маці Божай.

Дзясятага верасня парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай перадала цудадзейны абраз друянам для размяшчэння яго на сваім гістарычным месцы. У знак удзячнасці за руплівае захоўванне вернікам з суседняга раёна ўручылі абраз Маці Божай Шкаплернай, нованапісаны падчас восьмага мастацкага пленэру, што ладзіўся ў Друі ў жнівеньскія дні. У гэты ж дзень у аграгарадку з нагоды вяртання абраза ў родны дом прайшла святая імша, якую правёў з удзелам святароў з Браслава, Друі, Міёр, Ідолты, Новапагоста, Альковічаў Вілейскага раёна біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Звяртаючыся да вернікаў напрыканцы літургіі, ён акцэнтаваў іх увагу на важнасці прысутнасці Бога ў жыцці кожнага чалавека і пажадаў усім заступніцтва Божай маці. ■

 

Казімір ПЯТУШКА. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

44 минуты ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

1 час ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

2 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

2 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

3 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

3 часа ago