Прэзідэнт пра неэфектыўныя сельгаспрадпрыемствы: «Ёсць некалькі шляхоў»

Новости
Далейшую мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі і работу з неэфектыўнымі прадпрыемствамі сферы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў галоўнай тэмай сваёй рабочай паездкі ў Крупскі раён Мінскай вобласці.

Як растлумачыў Галава дзяржавы, палова сельгаспрадпрыемстваў у краіне працуе добра. З астатніх палова – гэта гаспадаркі, якія пры пэўнай дапамозе і падтрымцы выкарабкаюцца, адзначыў ён. Але чвэрць ад усіх трэба выратаваць. «Таму што там людзі, якія хочуць працаваць, урадлівыя землі», – падкрэсліў беларускі лідар.

Ён распавёў, што ёсць некалькі шляхоў для рэалізацыі гэтай задачы. Так, па словах Прэзідэнта, некаторыя сельгаспрадпрыемствы і землі давядзецца аб’ядноўваць, ствараючы новыя гаспадаркі фактычна з нуля, як гэта зрабілі, напрыклад, у Мядзельскім раёне.

Іншыя гаспадаркі будуць далучаць да прампрадпрыемстваў. Такая практыка ў краіне ўжо напрацаваная. «Ад гэтага нікуды не дзенешся, і гэта справядліва. Усё ж прампрадпрыемствы забіраюць людзей з вёскі. Таму даўгі трэба аддаваць: далучаць стратныя гаспадаркі да перапрацоўшчыкаў будзем працягваць і далей», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

На прыкладзе Крупскага раёна бачны трэці шлях, які заключаецца ў супадзенні інтарэсаў. З аднаго боку, у раёне былі землі, якія не давалі жаданага выніку. З іншага – буйны перапрацоўшчык і вытворца, які быў зацікаўлены ў дадатковых сельгасугоддзях для вытворчасці прадукцыі, кармоў для патрэб птушкагадоўлі і жывёлагадоўлі. Замест закупкі па імпарце прадпрыемства ўзяло дадатковыя землі і наладзіла на іх эфектыўную вытворчасць. ■

Па матэрыялах БелТА