У фестывальныя дні канцэртнай пляцоўкай стаў літаральна ўвесь горад, а адчуць асалоду ад выступленняў лепшых народных калектываў краіны мог кожны. Само ж свята паказала, што яно здольна развівацца, захоўваць лепшае і прагна накапліваць новае, быць цікавым і карысным, закрэсліваць межы паміж эпохамі, жанрамі і рэгіёнамі.
Галоўныя дзействы па традыцыі разгарнуліся ў цэнтры Браслава і ў лесапарку «Леснічоўка». Святочнаму шэсцю папярэднічала тэатралізаваная пастаноўка на гістарычную тэму, падчас якой «старажытныя» браслаўчане наканавалі нашчадкам берагчы і развіваць родны край, а князь Брас, ад якога згодна з легендай і пайшоў Браслаў, перадаў старшыні райвыканкама Аляксандру Баданіну пячатку, што сімвалізуе адказнасць за рэгіён і яго жыхароў.
Акрамя шматлікіх творчых калектываў, на фестываль завіталі і ганаровыя госці: старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнц’еў, начальнік упраўлення народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Карповіч, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, яго намеснік Галіна Баркевіч, кіраўніцтва Браслаўскага раёна.
Урачыстым сігналам да старта свята стала ўзняцце яго сцяга. Права даверылі прадстаўнікам маладога пакалення браслаўчан, якія на сваім творчым шляху ўжо дабіліся значных поспехаў. А песня «Браслаўскі край» у выкананні тысячнага хору запусціла маштабны культурны марафон працягласцю ў два дні.
У сваім прывітальным слове Уладзімір Цярэнц’еў нагадаў, што «Браслаўскія зарніцы» – найстарэйшы ў Беларусі фестываль народнай творчасці, які ўжо стаў своеасаблівым брэндам не толькі раёна, але і ўсёй вобласці. Ірына Карповіч на гэтым фоне заўважыла, што ў браслаўчан выдатны творчы густ, а Аляксандр Баданін падзякаваў удзельнікам і гасцям свята за ўвагу да мерапрыемства і заклікаў прыязджаць на гасцінную браслаўскую зямлю зноў і зноў.
Дарэчы, нягледзячы на шэраг бягучых складанасцей, «Зарніцы» захавалі міжнародны статус. Калі калектывы з розных куткоў Беларусі выступалі, што называецца, у жывую, шматлікія партнёры з замежжа дэманстравалі сваю творчасць анлайн – даслалі браслаўчанам відэазвароты і творчыя нумары ў відэафармаце. Такім чынам паступілі дзясяткі калектываў з сямі краін – Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Расіі і нават Сенегала, што ў далёкай Афрыцы.
Словам, «Браслаўскія зарніцы-2021» у чарговы раз пацвердзілі добра вядомы пастулат: творчасць аб’ядноўвае. І ў Год народнага адзінства гэта набывае асаблівы сэнс, калі зразумелая ўсім мова песні і танца нясе толькі дабрыню, узаемаразуменне і ўсмешкі. ■
На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…
В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…
Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…
В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…
Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…
В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…