Categories: Новости

Браслаўскія ветэраны-афганцы актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю

Дзень за днём няўмольна ідзе час. Цяпер у Браслаўскім раёне жывуць толькі 3 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Але пераемнікамі іх патрыятычных традыцый сталі воіны-інтэрнацыяналісты. З 25 снежня 1979 г. па 15 лютага 1989 г. прайшлі ваенную службу ў Афганістане 110 маладых, моцных духам і целам браслаўчан, пра што красамоўна сведчыць і лічба на брані БМД у гарадскім скверы.

Цяпер на ўліку ў ваенным камісарыяце знаходзяцца 75 «афганцаў». Валерый Александровіч з браслаўскіх прызыўнікоў загінуў на той вайне, але наступствы рызыкоўнай для жыцця службы ў далёкай ад нас краіне па сённяшні дзень праследуюць воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ужо 21 з іх у мірны час на сваёй радзіме смерць таксама забрала ў свае абдымкі.

Памяць пра баявых таварышаў шануе раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», якой у красавіку споўніцца 17 год з даты афіцыйнага заснавання. За гэты час з непасрэдным удзелам аб’яднання зроблена шмат, каб нашчадкі ведалі, хто гераічна стаяў на абароне інтарэсаў сваёй Радзімы. У прыватнасці, у 2011 г. у скверы паміж падраздзяленнем банка і першай школай устаноўлены памятны знак, удасканалены і акультураны праз 6 год за сродкі раённага бюджэту, у 2014 г. пры СШ № 1 адкрыты музей воінам-інтэрнацыяналістам, а на будынку Ахрэмаўскай школы, дзе вучыўся Валерый Александровіч, усталявана мемарыяльная дошка. Каля кожнай магілы не па старасці памерлых баявых таварышаў з’явіліся зоркі на шпілях, а на помніках нанесены надпісы «Воінінтэрнацыяналіст», каля памятнай БМД арганічна ўпісалася як знак гонару за подзвігі воінаў-афганцаў мемарыяльная пліта з адпаведным надпісам. Акрамя таго, выйшла ў свет і друкаваная прадукцыя пра «афганцаў» з раёна, жывых і тых, хто перайшоў ужо ў іншы свет. Старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Леанід Мікшта, між іншым, падкрэслівае, што ніякія ініцыятывы грамадскага аб’яднання немагчыма было б рэалізаваць без маральнай і фінансавай падтрымкі мясцовых органаў улады і кіраўніцтва асобных устаноў, найперш такіх, як гарадская сярэдняя школа № 1, Відзаўскі каледж, і ад імя баявых таварышаў выказвае ўдзячнасць усім, хто падставіў плячо і па сённяшні дзень падтрымлівае інтэрнацыяналістаў.

Ды і самі яны не могуць супакойвацца без грамадскай дзейнасці. Удзел у разнастайных раённых мерапрыемствах, абласных і рэспубліканскіх патрыятычных форумах, турыстычных спаборніцтвах, рэгулярныя зносіны са школьнікамі – гэта адметныя рысы актыўнасці грамадскага аб’яднання, 41 член якога сваімі паводзінамі і ўчынкамі імкнецца апраўдаць абраны дэвіз: «Ідзі сам, дапамажы другім – і табе дадзена будзе». ■

Казімір ПЯТУШКА
admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

5 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

6 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

6 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

7 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

7 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

7 часов ago