Categories: Новости

У Браславе на Замкавай гары правялі малебен у гонар святой вялікапакутніцы Варвары

У мінулы чацвер, 17 снежня, калі праваслаўныя вернікі адзначалі дзень памяці святой вялікапакутніцы Варвары, на Замкавай гары сабраліся браслаўчане. Гарадское духавенства, насельніцы Свята-Панцеляймонаўскага манастыра і прыхаджане прыйшлі сюды, каб правесці малебен.

І месца, і дата гэтай падзеі выбраны невыпадкова: яны сімвалізуюць жывую памяць і повязь вякоў. У пачатку XVI стагоддзя менавіта тут княгіня Алена, жонка вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, заснавала праваслаўны манастыр. Яе ж стараннямі была пабудавана царква ў імя вялікапакутніцы Варвары. Протаіерэй Міхаіл Каляда, благачынны Браслаўскай акругі, протаіерэй Іосіф Паляк, іерэй Яўген Бугаёў, ігумення Ніка з сёстрамі і прыхаджане здзейснілі малебен святой Варвары ў памяць пра тое, што наш горад быў і застаецца пад яе заступніцтвам. Благачынны М. Каляда напрыканцы службы нагадаў прысутным жыццёвую гісторыю вялікапакутніцы, асаблівую ўвагу звярнуўшы на абраны ёю шлях з Богам. «На жаль, цяпер многія робяць зусім іншы выбар і больш клапоцяцца пра сваё цела, а не пра душу, – сказаў ён. – Добра было б адмовіцца ад тых рэчаў, якія, нібы ідалы мінулых часоў, перашкаджаюць звярнуцца да духоўнасці, рабіць міласэрныя справы. Няхай жа па малітвах святой Варвары людзі правільна распараджаюцца свабодай, дадзенай Богам, і выбіраюць годны шлях». Малебен на Замкавай гары – гэта не толькі ўспамін падзей, што адбываліся шмат стагоддзяў таму назад, гэта яшчэ і жывая малітоўная сувязь скрозь час.


Мошчы святой Варвары знаходзяцца ў Кіеве. Праз малітвы ў вялікамучаніцы просяць здароўя, вылячэння, жаночага шчасця. З даўніх часоў да яе звяртаюцца за дапамогай ад раптоўнай смерці: святая Варвара лічыцца апякункай людзей, прафесія якіх звязана з рызыкай – шахцёраў, ваенных, маракоў і інш. 

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

3 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

3 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

4 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

5 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

5 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

5 часов ago