Categories: Новости

Дзмітрый Андрэйчык: чвэрць стагоддзя на пасадзе галоўнага энергетыка

Так лічыць галоўны энергетык СВК «Маяк Браслаўскі» Дзмітрый Андрэйчык, які займае гэту пасаду ўжо чвэрць стагоддзя. «Колькі б гадоў ты ні працаваў, які б ні меў вопыт, варта толькі на хвіліну расслабіцца, крыху згубіць асцярожнасць – і нябачны, без колеру і паху электрычны ток рашуча заявіць пра сябе», – кажа Дзмітрый.

Па сцвярджэнні галоўнага энергетыка, які ўсё сваё жыццё прысвяціў адной гаспадарцы (ураджэнец суседняга Шаркаўшчынскага раёна, ён пасля заканчэння ў 1982 годзе Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі па размеркаванні прыехаў у «Маяк» са спецыяльнасцю інжынера-электрамеханіка), самае складанае на дадзенай пасадзе – гэта няспыннае пачуццё адказнасці за бяспеку практычна кожнага работніка. Электратэхнічная гаспадарка кааператыва вялікая: 19 памяшканняў на свінагадоўчым комплексе, 17 ферм для рагатай жывёлы, камбікормавы завод, каўбасны і сталярныя цэхі, мехмайстэрні, 5 аб’ектаў сушыльнай гаспадаркі… Усюды абсталяванне працуе на электрычнасці. Таму паўсядзённы галаўны боль Д. Андрэйчыка як галоўнага энергетыка сельскагаспадарчага кааператыва – забеспячэнне надзейнай і бяспечнай работы ўсяго электраабсталявання ды папярэджванне чалавечага фактару.

Дапамагаюць Дзмітрыю ў гэтай справе 6 кваліфікаваных спецыялістаў электратэхнічнага персаналу: трое з іх адказваюць за энергетыку на комплексе, астатнія праводзяць планавае абслугоўванне электрыкі на іншых шматлікіх аб’ектах, на дзясяткі кіламетраў раскіданых ад цэнтра СВК па вялікай тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, неадкладна рэагуюць і на аператыўныя выклікі.

Галоўны энергетык прадпрыемства павінен прадухіліць любыя магчымыя фактары рызыкі паражэння работнікаў электратокам, таму ніколі Д. Андрэйчык не выпускае з поля зроку ўсіх, хто мае дачыненне хоць бы да кнопак «пуск» і «стоп». За чвэрць стагоддзя на сваёй пасадзе Дзмітрый Дзмітрыевіч ні разу не дапусціў, каб у валаўтвараючай і энерганасычанай гаспадарцы раёна член кааператыва сур’ёзна пацярпеў ад электратоку на сваім рабочым месцы. Ці ж не паказчык гэта сапраўднага прафесіяналізму!

Дарэчы, сам спецыяліст, шмат станоўчых водгукаў пра якога пачуў і ад намесніка старшыні СВК Андрэя Шукяля, і ад начальніка раённай і газавай інспекцыі Сяргея Шакура, сціпла сцвярджае, што поспех падначаленай яму службы найперш абапіраецца на падтрымку кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, якое, разумеючы важнасць пытанняў па ахове працы, выдзяляе сродкі на абнаўленне электраабсталявання і на мерапрыемствы па энергаэфектыўнасці.

– Работа энергетыкаў не дае ім права спакойна адпачываць у выхадныя і святочныя дні, – сказаў на развітанне Дзмітрый. – Па прычынах тэхнагеннага ці прыроднага характару яна можа паклікаць іх у любы момант. Таму, карыстаючыся выпадкам, хачу пажадаць усім калегам энергетычнай галіны раёна, каб прафесійны дзень і навагоднія святы прайшлі для іх спакойна, са сваімі роднымі, а службу неслі толькі тыя, каму выпала забяспечваць святло і цяпло згодна з графікам работы. ■

Казімір ПЯТУШКА
admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

5 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

5 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

6 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

6 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

6 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

7 часов ago