У Браславе правялі капітальны рамонт ў 17-і дамах

Летась будаўнікі з розных рэгіёнаў вобласці абнавілі ў Браславе беспрэцэдэнтную колькасць шматкватэрных дамоў: толькі капітальны рамонт правялі ў 17-і, на што было выкарыстана 3,4 млн руб. бюджэтных сродкаў.

Віды і аб’ём работ на кожным доме, дзе праходзіў капрамонт, вядома ж, адрозніваліся, аднак у цэлым яны закраналі дах і сцены, адмостку, цокаль, уваходныя групы з заменай вокнаў і дзвярэй з кодавымі замкамі, навясных казыркоў, бетаніраваннем пляцовак, удасканаленнем электразабеспячэння. Многае зроблена ў падвальных памяшканнях, дзе, замест іржавых труб, зманціравалі трубапровады з ізаляцыяй, а новыя цепла- і водавузлы абгарадзілі, каб не было доступу пабочных асоб.

Цяпер фасады шматкватэрнай забудовы па вул. Садовай, Савецкай, Кастрычніка, Булойчыка і Карла Лібкнехта прыцягваюць позіркі адметнасцю фарбаў і контурных ліній. Многім спадабаліся і роспісы на сценах адрамантаваных дамоў, якія выканаў па эскізах на гістарычную тэматыку майстар з Друі Эдгар Мілашэвіч. Сёння можна часта ўбачыць, як іх фатаграфуюць турысты.

Бягучы рамонт 19 дамоў шматкватэрнага жыллёвага фонду правялі гаспадарчым спосабам брыгады «Браслаў-камунальніка». Да таго ж добраўпарадкавалі 11 дваровых тэрыторый, праезды 8-і з якіх заасфальтавалі, у многіх месцах пралажылі тратуары. У такіх дварах з’явіліся лаўкі і урны адзінага ўзору, цывілізаваныя сушылкі для бялізны, пясочніцы для малых дзяцей. За кошт ліквідаваных агародаў пашырыліся зялёныя зоны.

Мінулым летам набылі новы выгляд і ўсе кантэйнерныя пляцоўкі для збору цвёрдых бытавых адходаў, якіх у горадзе больш за 30: драўляныя абшылі металапрофілем, бетонныя пафарбавалі ў адзіным стылі, а на месцы 6-і пляцовак увогуле пабудавалі новыя — з навесамі для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. ■

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

1 час ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

1 час ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

2 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

3 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

3 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

3 часа ago