У Браславе пачалася актыўная фаза будаўніцтва новага 60-кватэрнага дома

Строительство. ЖКХ. Благоустройство

Будаўнікі ААТ «Трэст № 16» з г. Наваполацка завяршаюць мантаж панэляў у падвальным памяшканні будучага 60-кватэрнага жылога дома долевага будаўніцтва па вуліцы Садовай і выходзяць на нулявы цыкл. Па словах спецыяліста Алега Корсака, які здзяйсняе тэхнічны нагляд з боку ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, узвядзенне шматкватэрнага дома ідзе ў адпаведнасці з графікам. Мантажнікі шчыра працуюць падоўжаную змену — з 6 гадзін раніцы да 9 вечара, збіраюць панэлі хутка і якасна. ■

Казімір ПЯТУШКА