З аднаго боку, беларусам не прывыкаць да супольнай працы: талакой жалі жыта, малацілі, а бульбу і сёння так садзім. Цяжэй за ўсё было развітацца з палітай потам, вельмі дарагой зямелькай і надзейным памочнікам селяніна — канём. У калгас трэба было здаць таксама ўсе сродкі вытворчасці: плугі, бароны, касілкі, малацілкі, «арфы», «фукталі» (так у нас называлі зернеачышчальныя машыны) і г. д.
ПАЧАТАК
Напачатку 1949 года практычна адначасова ва ўсіх цэнтрах сельсаветаў упаўнаважаныя прадстаўнікі райкама партыі, райвыканкама, іншых арганізацый і ўстаноў раёна пачалі прыём заяў аб добраахвотным уступленні ў калгас. Добраахвотнасць, вядома, была адноснай, але і асаблівага супраціўлення на пачатковым этапе не было. Не з першага, дык з другога ці трэцяга разу ўсе вяскоўцы ўступілі ў калгас, за выключэннем некалькіх чалавек, якія яшчэ гады тры заставаліся аднаасобнікамі.
Спачатку калектыўныя гаспадаркі былі вельмі дробнымі: што ні вёска — то калгас. Рабілася гэта, лічу, для таго, каб хутчэй і больш аператыўна правесці кампанію, бо адначасова ў краіне пачалася падрыхтоўка да святкавання 70-годдзя І. В. Сталіна, якое і было ўрачыста адзначана 21 снежня 1949 года.
САБАТАЖ
Нягледзячы на тое, што ўступленне ў калгас і веснавыя работы прайшлі без асаблівых эксцэсаў, летам 1949-га падчас сенакосу і жніва пачаўся масавы сабатаж палявых работ. Пэўная частка працаздольных вяскоўцаў перастала выходзіць на працу, хаваючыся ў кустах і балотах.
Усё гэта сталася вынікам актывізацыі антысавецкага падполля, накіраванага на дыскрэдытацыю праводзімай кампаніі. Гучалі таксама і пагрозы з боку «лясных братоў», якіх у той час было яшчэ нямала як у нас, так і ў суседняй Літве і Латвіі.
Але, як гэта ні дзіўна, улады нікога не сталі шукаць ці прымушаць ісці на працу, а пачалі прысылаць на дапамогу тым, хто не хаваўся, работнікаў з Браслава. І толькі тады, пераканаўшыся, што сабатаж не прынёс жаданых вынікаў, усе працаздольныя вяскоўцы вярнуліся назад.
МЕРА РАБОТЫ — ПРАЦАДЗЕНЬ
Для ўліку работы ў той час выкарыстоўвалі працадзень. Ён уяўляў сабой пэўны аб’ём працы, выкананы на працягу дня. Напрыклад, каб зарабіць адзін працадзень, патрабавалася скасіць уручную 0,25 га пожні, а калі пагрузіць і 12 вазоў сена, то можна было атрымаць яшчэ адзін і да вечара мець дзве палачкі, якія ставіліся ў працоўны табель.
У канцы года, пасля выканання плана нарыхтовак сельгаспрадукцыі і разлікаў з машынна-трактарнымі станцыямі (сваёй тэхнікі ў калгасах спачатку не было), тое, што заставалася, дзялілі на працадні. У большасці калгасаў увесь гадавы заробак можна было прынесці дадому ў торбе на адным плячы.
Такая форма аплаты не магла быць стымулам да павелічэння прадукцыйнасці працы, якая на той час была надзвычай нізкай. Выжывалі сяляне толькі за кошт уласнай гаспадаркі, дзе, як вядома, заўсёды хапала работы, а ў калгас, па словах майго аднавяскоўца, «ішлі адпачываць» (ён, дарэчы, казаў, што «ў калгасе ні разу не спацеў»).
У горад на заробкі калгаснікі таксама паехаць не маглі, бо аж да 1976 года не мелі пашпартоў.
І ўсё ж, нягледзячы на першапачатковыя цяжкасці, жыццё ў калгасах паступова наладжвалася. У 1965 годзе дзяржава пачала выплачваць калгаснікам пенсіі, у 1966-м былі адменены працадні, а замест іх уведзена грашовая аплата працы.
Паступова дабрабыт калгаснікаў пачаў паляпшацца. Быў нават перыяд, калі заробак даяркі перавышаў аклад першага сакратара райкама партыі. Добра зараблялі і механізатары.
Але глыбокі эканамічны крызіс, які прывёў да развалу Савецкага Саюза, аказаў негатыўны ўплыў і на сельскую гаспадарку нашай рэспублікі.■
В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…
Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…
В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…
Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…
В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…
В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…