У браслаўскім краязнаўчым музеі адкрылася цікавая выстава на рэлігйную тэму

Отдых

Супрацоўнікі Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў падрыхтавалі невялікую экспазіцыю рэлігійных рэчаў з фондаў установы. У яе ўвайшлі экспанаты, якія маюць цікавую гісторыю. Так, тут выстаўлена абрадавая чаша, якая выкарыстоўвалася падчас адпраўлення святой імшы ў касцёле. На ёй ёсць гравіроўка ў памяць дзейнасці святара ў першы год служэння. Гэты прадмет перадаў у музей Ян Шылаў. Раней чаша захоўвалася ў доме прадзеда па лініі маці ў Цвярской губерні, потым рэліквію перавезлі ў Маскву. Аднак было прынята рашэнне перадаць прадмет на захоўванне ў музейныя фонды. Сярод выстаўленых экспанатаў ёсць нацельныя крыжыкі з Дрысвят, якія падараваў установе калекцыянер Мікалай Панкрат з Полацка, і іншыя экзэмпляры, перададзеныя ў музей браслаўчанамі.■

 

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.