Зарабіць грошай і прынесці карысць гораду. У Браславе працуе студатрад

Ужо каля месяца ў грамадскіх месцах Браслава, прызначаных для адпачынку і правядзення масавых мерапрыемстваў, можна бачыць з мётламі ды граблямі дзясятак юнакоў і дзяўчат. Гэта малады працоўны дэсант з навучэнцаў гарадскіх школ, гімназіі і Відзаўскага каледжа, якія ў складзе студэнцкага будаўнічага атрада дапамагаюць камунальнай службе падтрымліваць парадак у горадзе.

Райкам БРСМ каторы год запар арганізуе для навучэнскай моладзі летнюю працоўную занятасць у складзе студатрада. Па словах галоўнага спецыяліста РК БРСМ Дар’і Гірсы, летась студатрад быў сельскагаспадарчага накірунку і дапамагаў аграрыям у «Агравідзах». Сёлета ж у сувязі з падрыхтоўкай да «Дажынак – 2019» было вырашана накіраваць маладзёжны дэсант на падтрыманне чысціні ў грамадскіх месцах горада.

На падставе двухбаковага дагавора паміж райкамам БРСМ і КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» 11 навучэнцаў аформлены пры ўчастку добраўпарадкавання як рабочыя зялёнага будаўніцтва. Кожную раніцу кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі акрэслівае камандзіру студатрада Злаце Юркевіч, старшакласніцы СШ № 2, фронт работ па іх сіле і магчымасцях.

У асноўным маладыя работнікі прыбіраюць тэрыторыі пляжаў азёр Дрывяты і Бярэжжа, лесапаркавых зон «Леснічоўка» і «Барок». Акрамя таго, студатрадаўцы раўнялі прывезены ўрадлівы слой глебы на дваровых тэрыторыях каля дзіцячага сада № 3, вакол аўтастаянкі ў «Парку камянёў» ля бальніцы. Нягледзячы на працяглы 7-гадзінны працоўны дзень, моладзь зацікаўлена адносіцца да даручанай работы.

Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago