Акцыя РАНС «З клопатам пра бяспеку малой радзімы» прайшла ў аграгарадку Слабодка

Безопасность
Удзельнікамі сталі мясцовыя жыхары — ад малога да вялікага, асноўная ж увага была ўдзелена людзям пажылога ўзросту.

Раённыя ратавальнікі сумесна з работнікамі культуры арганізавалі і правялі для слабадчан незабыўнае нядзельнае свята. Батуты, горкі, прысмакі, цікавая канцэртная і конкурсная праграмы, а яшчэ — важная і карысная інфармацыя пра бяспеку.

Пост Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прыцягваў да сябе як зусім юных, так і ўмудроных вопытам вяскоўцаў. Удзельнікі акцыі даведаліся пра асноўныя прычыны пажараў, першачарговыя дзеянні пры ўзнікненні загарання, змаглі высветліць патэнцыяльна небяспечныя кропкі ў доме, азнаёміліся з прынцыпам працы і месцамі ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Таксама жыхары Слабодкі прымяралі баявую вопратку, рашалі тэсты па асновах бяспекі жыццядзейнасці, вучыліся кідаць выратавальны круг. Павышаная ўвага была нададзена эксплуатацыі пячнога ацяплення, бо печ на вёсцы — надзейны сябар у халады. ■

Вадзім ЧЭКАН,

інспектар Браслаўскага РАНС.