Браслаўчанка Тамара Сакалова: «З нецярпеннем чакаю кожны свежы нумар»

Сёлета «Браслаўская звязда» адзначае свой юбілей: ёй спаўняецца 80 гадоў. Столькі часу раёнка крочыць па жыцці разам са сваімі чытачамі. І вельмі прыемна, што ў яе ёсць пастаянныя прыхільнікі, якія не развітваюцца з газетай шмат гадоў. Сярод іх і браслаўчанка Тамара Сакалова.

— Пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута, — узгадвае чытачка, — па размеркаванні прыехала працаваць у браслаўскую школу і адразу выпісала раёнку, каб ведаць навіны краю. Разам з вучнямі чыталі яе на палітінфармацыях.

Зразумела, з часам і дызайн, і змест газеты змяняліся, але заўсёды яна заставалася цікавай і насычанай. З нецярпеннем чакаю кожны свежы нумар і адразу чытаю ад першай старонкі да апошняй. З цікавасцю сачу за дзейнасцю мясцовых улад, напрыклад, рамонтнымі работамі ў горадзе да «Дажынак – 2019». Чытаю і перачытваю аналітычныя артыкулы, звяртаю ўвагу на матэрыялы пра таленавітых людзей раёна, дзейнасць настаўнікаў і школ Браслаўшчыны, дасягненні нашых вучняў, — адзначае суразмоўніца.

— Газета для мяне, — кажа Т. Сакалова, — другое дыханне. На старонках выдання можна знайсці ўсё: праграму, рэкламу, розныя карысныя парады, смачныя рэцэпты страў.

Падабаецца, як падаюць інфармацыю карэспандэнты. Часам здзіўляюся, колькі многа ім трэба ведаць, каб разабрацца ў некаторых аспектах. Словам, «Браслаўская звязда» заўсёды насычана навінамі, што дазваляе трымаць руку на пульсе. Інфармацыя аб’ектыўная і падаецца прафесійна. Так і далей трымаць! ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago