У Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры працуе выстаўка работ разьбяра Петруся Углова

Народный майстар Беларусі ўпершыню паказвае свае вырабы на Браслаўшчыне. Яго работы ўражваюць з першага позірку. Разнапланавыя — ад фігуркі жывёлы да дамскага століка, усе зроблены з дрэва. Пры гэтым майстар часам выкарыстоўвае ствол цалкам, а бывае, нават з пня і каранёў стварае арыгінальную кампазіцыю.

Азы майстэрства мужчына асвойваў у свайго дзядулі. З маленства ён дапамагаў таму ў розных гаспадарчых справах. Мастацкую адукацыю атрымаў у Расіі, але не затрымаўся там, бо, як прызнаецца, «душа і сэрца пацягнулі ў родныя мясціны». Нездарма яго выстаўка мае назву «Мой родны кут, як ты мне мілы!». Усе работы выкананы з беларускага пладовага дрэва, у большасці з яго малой вёскі, якой ужо няма на карце. «Мае творы зроблены з садоў, што раслі на маёй радзіме», — адзначае мужчына.

Цяпер Пятрусь Углоў плануе працаваць на Браслаўшчыне, нягледзячы на тое, што яго майстэрня знаходзіцца ў Барысаве і там жа жыве сям’я. Ён прызнаецца, што нашы мясціны яго зачаравалі, а наваколле вельмі натхняе на працу. Мужчына ўжо знайшоў сабе жыллё ў Лапках. Разам з тым ён не супраць навучыць і браслаўчан сваёй справе. Праўда, папярэджвае, што гэта вельмі складана і няпроста. «Драўляная пластыка — цяжкая фізічная праца. Некаторыя мае вучні нават не вытрымлівалі і пераставалі вучыцца. Мне ж, чым больш непрывабна выглядае дрэва, тым цікавей працаваць. Бывае, гадзінамі хаджу вакол яго, абдумваю, што зрабіць. Было ў практыцы і такое, што працаваў з дрэвам, у якое трапіла маланка», — расказаў на адкрыцці выстаўкі майстар.

Словам, браслаўская зямля стала домам для яшчэ аднаго творцы, а ў нашых землякоў з’явілася магчымасць вучыцца рамяству ў народнага майстра Беларусі. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago