Пажарная бяспека і «Дажынкі» сталі асноўнымі тэмамі размовы падчас адзінага дня інфармавання

Новости
У рамках адзінага дня інфармавання група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Баданіным сустрэлася з калектывам хлебазавода.

Галоўнымі тэмамі для размовы сталі пажарная бяспека, падрыхтоўка горада да «Дажынак», сітуацыя ў сферы аховы правапарадку. Па кожным накірунку ў дакладчыкаў атрымалася насычанае, цікавае і нават часам эмацыянальнае выступленне.

Адметна, што і хлебапёкі не былі пасіўнымі слухачамі. Яны актыўна ўключыліся ў дыялог і задавалі набалелыя пытанні. У адрас членаў інфармацыйнай групы прагучалі пытанні наконт добраўпарадкавання і рамонту вуліц, стану кантэйнерных пляцовак, перспектыў электраацяплення кватэр, заўвагі будаўнічай і экалагічнай тэматыкі. Па ўсіх пунктах прагучалі кампетэнтныя адказы, што называецца, з першых вуснаў. А ў гэтым, дарэчы, і заключаецца адна з найважнейшых мэт такіх сустрэч. ■

Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.