Хроніка здарэнняў на фестывалі Viva Braslav

У мінулыя выхадныя ў нашым горадзе сабраліся тысячы прыхільнікаў фестывалю Viva Braslav. Яны некалькі дзён і начэй весяліліся, адпачывалі і зараджаліся драйвам. Тым часам, каб іх весялосць на гасціннай Браслаўшчыне нічым не азмрочылася, многія службы і арганізацыі раёна працавалі ва ўзмоцненым рэжыме.

Паколькі свята адбывалася каля вады, супрацоўнікі раённай арганізацыі Асвод удзялілі асаблівую ўвагу бяспецы людзей. Як адзначыў яе старшыня Віктар Мархель, яшчэ перад мерапрыемствам ратавальнікі абследавалі пляж, дно возера і сажалкі, правялі прафілактычныя работы. Два дні дзяжурылі на ўсіх мерапрыемствах свята. Аднак эксцэсы ўсё ж былі. Некалькі маладых людзей выправіліся на байдарках па возеры і дзесьці за два кіламетры ад берага перакуліліся. Ім на дапамогу хутка прыйшлі ратавальнікі і даставілі плаўцоў на сушу. За парушэнне правілаў паводзін на пляжы і вадзе былі папярэджаны 12 адпачываючых.

У любую хвіліну аказаць дапамогу былі гатовы і супрацоўнікі РАНС. Непасрэдна на месцы правядзення фестывалю дзяжурылі дзве браслаўскія машыны і адна ад ПАВА «Віцязь». На шчасце, адзначылі ратавальнікі, мерапрыемства прайшло без надзвычайных здарэнняў і дапамога пажарных не спатрэбілася.

Зразумела, асноўны цяжар адчулі на сабе супрацоўнікі праваахоўных органаў і медыцынскія работнікі.

У першы дзень фестывалю дзяжурылі 237 міліцыянераў, у другі — ужо каля 400. Падчас свята 55 грамадзян былі прыцягнуты за распіццё спіртных напіткаў ці знаходжанне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе. На сем чалавек састаўлены адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Бацькі сямі непаўналетніх будуць адказваць за тое, што іх дзеці знаходзіліся без нагляду дарослых у вячэрні час. Затрыманы 18 асоб, якія ўцягнулі падлеткаў у распіццё алкаголю. На адну юрыдычную асобу накладзены значны штраф за продаж моцных спіртных напіткаў у пяцісот-метровай зоне правядзення масавага мерапрыемства.

Паступалі ў міліцыю і звароты аб знікненні рэчаў, асабліва тэлефонаў. Як правіла, прычынай гэтага стала бяспечнасць і няўважлівасць іх уладальнікаў.

Паважаныя браслаўчане, калі вы знайшлі мабільны тэлефон, рукзак, ключы, дакументы ці іншую маёмасць, просім перадаць знаходку ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС ці паведаміць па тэлефонах +37529-5992202, +37533-6747821.

Цяжкіх злачынстваў супраць асобы не здарылася, адзначылі ў міліцыі. Калі і былі невялікія сутычкі, праваахоўнікі іх аператыўна разрашалі.

Таксама на месцы правядзення свята адначасова знаходзілася некалькі брыгад «хуткай дапамогі», нямала пацыентаў было і ў прыёмным пакоі. Так, больш за 50 чалавек звярнуліся па дапамогу з сонечнымі апёкамі, а ўжо вечарам яны прыходзілі за гарачкапаніжальнымі лекавымі сродкамі. Шмат гасцей фестывалю атрымалі розныя траўмы — вывіхі і пераломы. Падыходзілі да медыкаў і з парэзамі, болямі ў жываце. Не абышлося без пацыентаў з алкагольным атручваннем. Адна дзяўчына ўпала ў танцуючым натоўпе, і па ёй літаральна пахадзілі людзі. На шчасце, сур’ёзных траўм яна не атрымала. Яшчэ адзін малады чалавек вырашыў нырнуць у ваду і пры гэтым стукнуўся галавой аб дно. У выніку атрымаў лёгкае страсенне мозгу і пашкодзіў пазваночнік. Добра, што цяжкіх наступстваў гэта не выклікала. ■

Алена ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago