Categories: Новости

Дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь адзначыў сваё 65-годзе

Калектыў раённага аддзялення аховы і госці свята.

Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь адзначыў сваё 65-годдзе.

Летапіс гісторыі ахоўнага ведамства пачаўся 29 кастрычніка 1952 года, калі выйшла Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб выкарыстанні ў прамысловасці, будаўніцтве і іншых галінах народнай гаспадаркі работнікаў, якія вызваляюцца з аховы, і мерах па паляпшэнні справы арганізацыі аховы гаспадарчых аб’ектаў міністэрстваў і ведамстваў».

З нагоды юбілею Дэпартамент аховы МУС рыхтуе да выпуску ў друк віншавальную кнігу. У выданні будуць змешчаны асноўныя гістарычныя вехі ведамства, а таксама звесткі з жыцця асабістага саставу.

Урачыстасць прайшла і ў Браслаўскім аддзяленні аховы. Як і належыць у святочны дзень, яго супрацоўнікі сабраліся ў актавай зале ў параднай форме і ў прыўзнятым настроі. Завіталі на свята і госці — начальнік РАНС Сяргей Сачыўка, раённы ваенны камісар Віталь Грамніцкі і старшыня ветэранскай арганізацыі раённага аддзялення аховы Яўген Бейнар. Паколькі начальнікі райаддзелаў Следчага камітэта Аляксей Андрэеў і ўнутраных спраў Вячаслаў Грышчанка не змаглі асабіста прысутнічаць на ўрачыстасці, то яны даслалі калектыву раённага аддзялення аховы віншавальныя паштоўкі.

— Безумоўна, наша служба складаная і адказная, — адзначыў у сваім выступленні начальнік раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік міліцыі Мікалай Сільчонак. — Калі ўсе адпачываюць, мы, як тая начная птушка сава, кантралюем вуліцы горада, забяспечваем спакой і парадак. І, дзякуючы прафесіянальнай і самаадданай службе нашых супрацоўнікаў, у бягучым годзе крадзяжоў з ахоўных аб’ектаў і жылых дамоў грамадзян не дапушчана, таму Браслаўскае аддзяленне аховы на добрым рахунку ў кіраўніцтва вобласці.

Пасля выступлення М. Сільчонак узнагародзіў лепшых работнікаў. Ганаровай граматай УУС Віцебскага аблвыканкама адзначаны начальнік аховы ўчастка вартавой аховы Уладзімір Цяцера, нагрудным знакам Міністэрства транспарта і камунікацый за работу без аварый — міліцыянер-вадзіцель Юрый Кахановіч, шэраг супрацоўнікаў атрымалі грашовыя прэміі. З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуліся і госці свята, якія выказалі пажаданні далейшага цеснага і плённага супрацоўніцтва ў дзейнасці па ахове маёмасці арганізацый, прадпрыемстваў і грамадзян нашага раёна. ■


Па стане на 1 кастрычніка на пастаянным кантролі супрацоўнікаў раённага аддзялення аховы знаходзіліся 78 аб’ектаў, якія належаць арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, а таксама 126 жылых дамоў браслаўчан.

У бягучым годзе міліцыянеры ведамства прынялі ўдзел у раскрыцці 6 злачынстваў.


Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

6 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

6 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

7 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

8 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

8 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

8 часов ago