Categories: Главное

Семінар у рамках двух праектаў

Семінар у рамках адразу двух праектаў — «Жыць у экагорадзе: хто, калі не мы. Фарміраванне экасвядомых паводзін жыхароў г. Браслава і раёна» і «Браслаўскі раён — першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусі» — адбыўся ў нашым горадзе ў аўторак. Размова на ім ішла пра экалагічную свядомасць.

запрасілі на мерапрыемства пераважна педагогаў: прадстаўнікоў школ, дзіцячых садкоў, цэнтраў дзяцей і моладзі і карэкцыйнага, дзіцячай школы мастацтваў.

Пра мэты ініцыятыў і этапы іх рэалізацыі расказвалі старшыня РГА трансгранічнага супрацоўніцтва «Еўрарэгіён “Азёрны край”» Юлія Герцава і эксперт Цэнтра экалагічных рашэнняў Дзмітрый Буронкін. Пры гэтым было адзначана, што на Браслаўшчыне ў накірунку экалагічнага выхавання падрастаючага пакалення робіцца нямала. Зацікаўленыя службы, грамадскія аб’яднанні, установы адукацыі ладзяць дзясяткі профільных мерапрыемстваў, часта сумесных. Сярод апошніх — акцыі па ўборцы смецця ўздоўж берагавой лініі возера Дрывяты, фрымаркет, абсталяванне шэрагу новых кантэйнерных пляцовак. І калі гэта — прыклады ўскоснага выхавання, то работа з дзецьмі ў сценах школьнага класа — ужо непасрэднага.

Д. Буронкін, кажучы пра аспекты навучальна-выхаваўчага працэсу, завастрыў увагу прысутных на шырокіх магчымасцях сучасных тэхналогій, іх даступнасці і эфектыўнасці. Тут, як кажуць, галоўнае — жаданне. А той, хто шукае, заўсёды знойдзе. І не так важна, ідзе размова пра новыя ідэі ў выхаваўчай рабоце ці пошук сродкаў на рэалізацыю чарговай экалагічнай ініцыятывы.

■ Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.

admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

2 часа ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

8 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

8 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

9 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

10 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

10 часов ago