Дрысвяцкаму праваслаўнаму храму споўнілася 110 гадоў

У першы дзень кастрычніка праваслаўныя прыхаджане прыйшлі да царквы святых апосталаў Пятра і Паўла, што знаходзіцца ў агр. Дрысвяты, з асабліва ўзнёслым настроем, каб адзначыць круглую дату — 110-гадовы юбілей мясцовага храма.Пачалося святкаванне з урачыстага богаслужэння, якое ўзначаліў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Яму саслужылі настаяцелі дрысвяцкага храма іерэй Ігар Чачуковіч і царквы вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы агр. Арэхаўна Ушацкага благачыння іерэй Аляксандр Таляронак. Словы сумеснай малітвы перадавалі светлы і радасны настрой, гучаў ён і ў песна- пеннях маладзёжнага хору пад кіраўніцтвам рэгента Кацярыны Гардзевіч.

Пасля богаслужэння адбыўся хрэсны ход з малебнам святым першавярхоўным апосталам Пятру і Паўлу, пасля чаго ўладыка Феадосій звярнуўся да прыхаджан з пропаведдзю на Евангельскае чытанне і павіншаваў усіх прысутных з юбілеем царквы. Правячы архіерэй таксама надзяліў салодкімі падарункамі дзяцей, якіх было многа на ўрачыстасці. Усім вернікам уладыка даў архіерэйскае благаславенне і ўручыў па іконцы.

Настаяцель мясцовага храма ў сваю чаргу падзякаваў архіепіскапу Феадосію, духавенству, маладзёжнаму хору за радасць, падзеленую імі з прыхаджанамі падчас урачыстасці, а таксама адзначыў цёплымі словамі, кветкамі ды салодкімі падарункамі дзейнасць царкоўнага актыву, дабрадзеяў у апекаванні над храмам і падрыхтоўцы яго да юбілею.

 

У гонар 110-годдзя царквы была наладжана цікавая фотавыстава. Увагу прысутных прыцягнуў і пах смачнай выпечкі: урачыстасць прадоўжылася сумеснай трапезай.

Многія і добрыя гады храму-юбіляру!Праваслаўная царква Пятра і Паўла ў Дрысвятах узведзена ў 1907 годзе па праекце архітэктара А. Шпакоўскага. Сусветную вядомасць храм набыў дзякуючы цудоўна ўзноўленаму рэтраспектыўна-рускаму стылю будынка. Свята-Петрапаўлаўская царква была пабудавана на сродкі рускага роду Залатаровых, а дакладней, яго прадстаўніцы Алены фон Гільдэнбант і яе мужа.

■ Іерэй Ігар ЧАЧУКОВІЧ,

admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

13 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

19 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

20 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

21 час ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

21 час ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

21 час ago