Categories: Люди

Фатограф Аляксандр Таўкінь падзяліўся падрабязнасцямі свайго творчага шляху

У прыцэле яго фотаапарата розныя падзеі: мітуслівае жыццё горада і замалёўкі прыроды, шчаслівыя ўсмешкі маладажонаў і першыя крокі дзетак. Сёння Аляксандр Таўкінь — адзін з найбольш запатрабаваных фатографаў Браслаўшчыны. Яго здымкі вылучаюцца індывідуальнасцю і непаўторным аўтарскім стылем. Напярэдадні Сусветнага дня фатаграфіі ён падзяліўся з «Браслаўскай звяздой» падрабязнасцямі свайго творчага шляху.

— Захапляцца фатаграфіяй я пачаў каля 6 гадоў таму назад. На свой першы фотаапарат збіраў грошы год. І вельмі хутка зразумеў, што проста захапленне пачынае займаць усё больш часу ў маім жыцці, — расказвае малады чалавек. — Напачатку я проста блукаў па вуліцах горада і займаўся вулічнай фотаздымкай. Паралельна самаадукоўваўся, наведваў майстар-класы.

Цяпер у Аляксандра ўжо чацвёрты фотаапарат і некалькі аб’ектываў. Для працы фатографам ёсць усё: неабходная апаратура, час і здольнасці. Сапраўды, калі ў чалавека няма таленту бачыць незвычайнае ў звычайным, выдатнага здымка не будзе, як ні старайся.

Добрую практыку фатаграфавання малады чалавек прайшоў падчас працы ў фотастудыі. Але і цяпер ён імкнецца атрымліваць новыя веды. Неабходна сачыць за тэндэнцыямі ў сваёй справе, лічыць Аляксандр. Для гэтага наведвае семінары з удзелам знакамітых фатографаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Выкладае свае фотаздымкі на адпаведныя сайты і абмяркоўвае іх з калегамі. Абмен вопытам значна павышае ўзровень яго як прафесіянала і надае ўпэўненасць.

Некалькі гадоў таму назад Аляксандр Таўкінь пачаў займацца вясельнай фотаздымкай. Прызнаецца, што сябры папрасілі проста паздымаць храналогію падзей на іх вяселлі.

— Пасля першага дня я прыйшоў, лёг на ложак, выцягнуў ногі і падумаў, што больш ніколі ў жыцці не буду фатаграфаваць вяселле, бо гэта складана, — усміхаецца хлопец. — Вясельная фотаздымка спалучае рэпартаж, партрэт, пастановачны кадр і інш. За адзін дзень можна зрабіць да 2 000 здымкаў, і толькі некалькі соцень увойдуць у альбом. Аднак заўсёды прыемна бачыць вынік сваёй работы. Асабліва калі твае здымкі трапляюць у лік лепшых.

Сёння ў маладога чалавека шмат планаў і задумак. І, ведаючы яго творчую натуру, верыцца, што ўсе яны ажыццявяцца.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

11 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

15 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

16 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

16 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

16 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

17 часов ago