Categories: Деньги

Як ідзе жніво ў СВК «Маяк Браслаўскі»

Больш за 4 000 гектараў збожжавых і зернебабовых трэба абмалаціць сёлета хлебаробам СВК «Маяк Браслаўскі». А гэта 25 % ад усёй жніўнай плошчы раёна. Зразумела, што пры такіх аб’ёмах работы падыходы да арганізацыі працы павінны быць выверанымі да дробязей, каб не здаралася прастояў тэхнікі, яе нерацыянальных перагонаў. І, мяркуючы па тэмпах, кіраўніцтва гаспадаркі, яе агранамічная і інжынерная службы з пастаўленымі перад імі задачамі спраўляюцца.

Больш за 700 тон трыцікале перасушылі Андрэй Данілаў і Алег Бабуль.

Асабліва напружаным быў пачатак сёлетняга жніва. Справа ў тым, што на свінакомплексе з усяго набору фуражу засталося толькі трыцікале, таму патрэбна было асобна выдзяляць камбайны спачатку на абмалот пшаніцы, потым — ячменю, затым — зернебабовых. І ўсё намалочанае трэба было перасушыць пры спецыяльным тэмпературным рэжыме, перавезці на свой камбікормавы завод.

З галоўным аграномам гаспадаркі Валянцінай Таўкінь, як і ў кожны з сезонных прыпараў, весці размову пра арганізацыю работ даводзіцца ў машыне, пакуль яна пераязджае з аднаго поля на другое. У цэлым, лічыць спецыяліст, цяпер жніво ўвайшло ў размераны рэжым, калі можна весці малацьбу больш прадумана, выбіраць тыя палеткі, дзе зерне мае найменшую вільготнасць, жаць насенныя ўчасткі. Напрыклад, азімую пшаніцу ўжо абмалацілі, высушылі і засыпалі насенне пад сяўбу будучага ўраджаю.

Міхаіл Вайтанец сёлета атрымаў новы камбайн.

Дарэчы, азімая пшаніца ў гаспадарцы кожны год дае найбольш важкі ўраджай. З насенных участкаў намалочвалі па 65 цэнтнераў з гектара. Радуюць агранома і віды на ўраджай гэтай яравой культуры, якой заняты 700 га. У сярэднім жа па гаспадарцы кожны гектар дае па 44 ц з га. Зразумела, калі дойдзе чарга да ўборкі лубіну і гароху ў чыстым выглядзе ці з падсеянага імі ячменю, агульная ўраджайнасць знізіцца, аднак яна яўна будзе значна вышэйшай за сярэднераённую. А агульны намалот жа па гаспадарцы чакаецца пад 15 тысяч тон. На сярэдзіну гэтага тыдня ў сельгаспрадпрыемстве было зжата 1 600 гектараў збожжавых і зернебабовых, з якіх на такі паступіла больш за 7 тыс. тон зерня.

Пры такіх намалотах, прадуманай матэрыяльнай стымуляцыі працы — у асобныя дні камбайнеры зарабляюць па 100-120 рублёў — людзі імкнуцца выконваць сваю работу старанна і якасна. Падганяць нікога не трэба.

Як расказала Валянціна Віктараўна, спатрэбілася на гэтым тыдні зжаць пакінуты даспяваць азімы рапс. А для гэтага на жняяркі камбайнаў трэба ўстанавіць спецыяльныя прыстаўкі. Дык механізатары Іван Кульпа, Іван Расоха, Іван Вятроў, Міхаіл Вайткевіч і Міхаіл Пяткун манціравалі іх вечарам і раніцай, дзякуючы чаму выехалі на жніво своечасова.

А Міхаіл Вайтанец, які сёлета атрымаў новы камбайн, сказаў так: «Прыемна малаціць, калі літаральна ўсім целам адчуваеш, як за спінай у бункер сыпецца зерне, ураджай, які вырасціў уласнымі рукамі, меў да яго дачыненне на ўсіх стадыях тэхналагічнага працэсу».

Сказана трапна. Бо каму, як не маякоўскім хлебаробам, радавацца плёну сваёй працы, адчуваць непасрэднае дачыненне да важкага рэспубліканскага каравая.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

21 час ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

21 час ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

23 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

23 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

24 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

24 часа ago