ПРА ШТО ПІСАЛА «БРАСЛАЎСКАЯ ЗВЯЗДА» 20 гадоў таму назад (жнівень 1997-га)

ІДЗЕ ДЭМАРКАЦЫЯ ГРАНІЦ

На тэрыторыі калгаса «Уперад» праводзяцца работы па ўдакладненні граніц з Літвой. Справа ў тым, што мяжа паміж былымі рэспублікамі СССР праходзіла па рацэ Дзісна. Але гадоў 15 таму назад тут прайшла меліярацыя, і рэчышча ракі спрамілася. Частка літоўскіх земляў аказалася на нашым беразе, а нашых — на літоўскім. Цяпер трэба ўзаконіць выпрамленую лінію — сёння ўжо міждзяржаўную граніцу.

ПАПОЎНІЦЦА АТРАД ПЕДАГОГАЎ

У школьныя калектывы раёна ў новым навучальным годзе ўвальюцца 15 маладых спецыялістаў. Здавалася б, навіна з разраду добрых. Але не так усё проста… Сёння нашы школы адчуваюць востры дэфіцыт настаўнікаў замежных моў. На жаль, прыехаў толькі адзін малады спецыяліст гэтага профілю. Астатнія выпускнікі маюць праблемы са сваім працаўладкаваннем, тым больш што ў глыбінку адпраўляцца яны не жадаюць.

«ДАРАГІЯ» ЎНУКІ

Кожнае лета ў вёсках раёна назіраецца «наплыў» унукаў, якія прыязджаюць з гарадоў да бабуль і дзядуляў. Пажылым людзям — радасць, але і клопатаў дабаўляецца, бо, вырваўшыся на свабоду, госці любяць пасваволіць. Так, у выніку забаў унукаў з агнём і цыгарэтамі згарэлі хлеўчукі ў жыхароў вёсак Слабодка і Дварчына Г. і М. Старыя доўга будуць успамінаць, як у іх хлопцы «пагасцілі».

АДПАЧЫНАК НА БРАСЛАЎШЧЫНЕ

Наш край па-ранейшаму прыцягвае людзей, якія любяць праводзіць час актыўна — у паходах, у сяброўстве з вадой і сонцам. Цяпер на турбазе «Браслаўскія азёры» адпачываюць 300 турыстаў з Мінска, Віцебска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мурманска. А ўсяго за сезон тут пабывае звыш за 2 000 чалавек.

ДА ДНЯ БУДАЎНІКА

У раёне сёлета індывідуальна будуюць сабе жыллё 316 сем’яў. З іх 174 — на сяле. У гэтым жа годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новы корпус гімназіі, у якім размесцяцца спартыўная зала і сталовая. У бліжэйшы час у паўночным мікрараёне Брасла- ва адновіцца будаўніцтва 32-кватэрнага жылога дома.

ЯК ЗМАГАЦЦА З БАКЛАНАМІ?

Бакланы — птушкі вельмі пражэрлі- выя. Іх колькасць ужо сур’ёзна пагражае рыбным запасам Браслаўшчыны: на кармёжку гэтай зграі рыбы нішчыцца не менш, чым яе здабывае рыбгас. Але страляць птушак — занятак дарагі і малаэфектыўны. Таму звяртаемся да ўсіх жыхароў раёна з просьбай падказаць які-небудзь спосаб скарачэн- ня колькасці бакланаў на браслаўскіх азёрах.

У НОВЫМ МУЗЕІ

Два месяцы назад на базе Дома рамёстваў і фондаў музейнага аб’яднання быў створаны новы музей. Тут займаюцца вывучэннем і адраджэннем старажытных промыслаў, якія былі характэрныя менавіта для Браслаўшчыны, арганізоўваюць выстаўкі, а таксама наладзілі навучанне дзяцей і дарослых у гуртках салома- і лозапляцення, рукадзелля, ткацтва, пляцення паясоў і ганчарства.

КАЛГАСНЫ СЫРЗАВОД

У калгасе «Уперад» запушчаны ў дзеянне міні-сырзавод з абсталяван- нем галандскай вытворчасці, аналагаў якому няма пакуль ні ў вобласці, ні ў рэспубліцы. Пакуль ён працуе не на поўную магутнасць. У дзень перапра- цоўваецца 1 600 кг малака — сутачны надой калгаснага статка. Выпускаюцца ў асноўным па галандскай тэхна- логіі сыры «Гоўда», а таксама смятана і масла, якія расфасоўваюцца ў пластыкавыя стаканчыкі, што вельмі зручна для пакупнікоў.

З ПРАФТЭХВУЧЫЛІШЧА — У АКАДЭМІЮ

Сёлета Відзаўскае ПТВ плануе набраць групу навучэнцаў, якія скончылі 11 класаў, на спецыяльнасць майстар сельскагаспадарчай вытворчасці з тэрмінам навучання 10 месяцаў. Пасля заканчэння іх навучання ў вучылішча прыедуць выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і наладзяць для жадаючых прыёмны экзамен, па выніках якога абітурыенты будуць залічаны на 1-ы курс зоаінжынернага факультэта.

■ Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

4 часа ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

11 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

11 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

12 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

12 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

12 часов ago